Андрэй Аніська тры гады працуе выратавальнікам на вадзе на станцыі «Ласосна». У пачатку лютага 2021 гады ён завёў TikTok. Сваімі відэа ён хоча дарыць людзям усмешкі і паказваць, што загартоўвацца — гэта весела. Рэпарцёр Hrodna.life паглядзеў некалькі ролікаў выратавальніка.
Андрэю 46 гадоў. Ён працуе ў Гродзенскім Таварыстве выратавання на водах. За тры гады выратаваў сем чалавек. Да 2018 года ён працаваў дызайнерам-аддзелачнікаў, але сышоў з будаўніцтва з-за алергіі на пахі.
Для падтрымання фізічнай формы Андрэй займаецца кросфітам і плаваннем, даўно загартоўваецца. Раней гродзенец абліваўся халоднай вадой вясной і восенню, але пасля пачатку працы выратавальнікам стаў практыкаваць гартаванне і зімой. З позняй восені 2020 году Андрэй амаль кожны дзень акунаецца ў снег або ледзяную ваду.
«Праца пастаянна звязана з вадой. Каб арганізм вытрымліваў нагрузку ў любое надвор’е, стаў гартавацца і зімой. Зараз рыбакі на лёд выходзяць, дзеці. Калі хто праваліцца, то прыйдзецца ў ваду ныраць. Я заўсёды гатовы. Лічу, выратавальнік павінен быць выратавальнікам у любое надвор’е», — кажа Андрэй.
У пачатку лютага Андрэй зарэгістраваўся ў Instagram і TikTok. У сацыяльных сетках гродзенец стаў выкладаць відэа, як ён гартуецца.
«Усе я раблю з гумарам. Такім чынам падымаю сабе настрой і людзям. Так бы мовіць, гумар і дабрыня выратуюць свет».
Чытайце таксама: Популярные тиктокеры из Гродно — кто они?
У сацыяльных сетках у Андрэя мала падпісчыкаў (менш за 100), але ён упэўнены, што гэта пытанне часу. За кошт гумарыстычнага кантэнту выратавальнік плануе павялічваць аўдыторыю, а затым пачаць выкладаць і экстрэмальныя відэа.
«Хачу, каб людзі бачылі, што гартавацца лёгка і весела. Гэта не заўсёды холадна і страшна. З кіслай мінай загартоўвацца наогул не варта. Чалавек павінен быць поўны пазітыву і тады ўсё будзе добра».