Эскіз помніка Свістуну ад камнеапрацоўчага завода
Эскіз будучага помніка на магіле вядомага вулічнага музыкі гатовы. Усталююць яго не раней восені 2021 года. Вырабам і ўсталёўкай надмагілля зоймецца Гродзенскі камнеапрацоўчы завод.
Вулічны музыка Станіслаў Семінскі, вядомы ў Гродне як Свістун, памёр 13 студзеня 2021 года. Яго ведалі многія гараджане яшчэ з 1990-х гадоў. У любое надвор’е ён выступаў у цэнтры Гродна і граў на лістках. Станіслава запрашалі граць на вуліцах заходніх гарадоў, але ён адмаўляўся — усё жыццё пражыў у Гродне і стаў мясцовай славутасцю.
Пахавалі вулічнага музыку толькі 9 лютага на могілках «Аульс». Яго хавалі за кошт сацыяльнай дапамогі. Блізкіх на пахаванні не было.
Многія чытачы Hrodna.life, даведаўшыся пра смерць Свістуна, прапаноўвалі арганізаваць збор сродкаў на помнік музыку. З рэдакцыяй Hrodna.life звязаўся кіраўнік аддзела продажаў ТАА «Гродзенскі камнеапрацоўчы завод» Міхаіл Дзярнейка. Ён распавёў, што ў прадпрыемства ёсць жаданне і магчымасць паставіць помнік на магіле Свістуна бясплатна.
«Мы ганарымся родным горадам і яго жыхарамі. Пасля сумнай навіны пра смерць Станіслава, які граў на лісточках і стаў адной з самых вядомых асоб Гродна, вырашылі зрабіць для яго помнік. Так мы хочам аддзячыць яму за тыя эмоцыі і ўсмешкі, якія ён дарыў гараджанам і гасцям нашага горада на працягу доўгіх гадоў», — сказаў Міхась.
16 лютага Міхаіл даслаў у рэдакцыю Hrodna.life эскіз помніка. Ён мае выгляд груды з чорнага граніту з партрэтам у рост на фоне Фарнага касцёла. На месцы надмагільнай пліты — лісток ліпы. На лісці гэтага дрэва Станіслаў больш за ўсё любіў граць. Ліст на прадпрыемстве плануюць выканаць з зялёнага граніту. Пад ім будзе гранітны колаты брук.
Такі помнік можа каштаваць на прадпрыемстве каля $ 1500.
Чытайце таксама: Многие думали, что это легенда: смотрите, как Свистун выступал на рок-концерте в Гродно (ВИДЕО)
Камнеапрацоўчы завод плануе ўсталяваць помнік не раней восені 2021 года. Магчыма, і ў 2022 годзе, бо могілкі «Аўльс» даволі праблемныя з пункту гледжання грунтовых вод і структуры глебы, патлумачыў Міхаіл Дзярнейка.
ТАА «Гродзенскі камнеапрацоўчы завод» уваходзіць у групу кампаній «Будоўля», якая працавала над добраўпарадкаваннем плошчаў Савецкай і Леніна, вуліцы Савецкай, уваходнай групы ГЦ «Нёман» і многіх іншых аб’ектаў. Прадпрыемства займалася добраўпарадкаваннем вакол драмтэатра, рэканструкцыяй «Лесвіцы кахання» ад замкаў да Нёмана і лесвіцы ад Каложскай царквы да набярэжнай. Цяпер група кампаній «Будоўля» удзельнічае ў рэканструкцыі Старога замка і палацавага-паркавага комплексу Свяцк.
Журналіст Hrodna.life спрабаваў даведацца ў «Спецаўтагаспадарцы» (арганізацыя абслугоўвае могілкі), ці могуць усталяваць помнік на магіле някрэўныя памерлага. Датэлефанавацца не ўдалося.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…