Олег Калинков. Фото: DW.com
У рамках расследавання крымінальнай справы па масавых беспарадках у Гродне 16 лютага прайшоў ператрус у грамадскага актывіста Алега Калінкова. У яго забралі банкаўскія карткі і тэлефон.
Да Калінкова сілавікі прыйшлі ў 7:30 раніцы. У яго быў ператрус у дзвюх кватэрах. Актывіст не разумее, чаму да яго прыйшлі. Ён распавёў Hrodna.life, што пастанова на ператрус было выпісана яшчэ 1 лютага.
«Акрамя актыўнай грамадскай дзейнасці, я займаюся справамі спажыўцоў як праваабаронца. Прыйшлі і перагледзелі кожны лісток ў дакументах. Забралі нататнік з рахункамі, мае статутныя дакументы па грамадскім аб’яднанні і тэлефон», — распавёў Hrodna.life Калінкоў.
16 лютага ў Беларусі ператрусы прайшлі ў кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў, праваабаронцаў і журналістаў у розных гарадах. Следчы камітэт праводзіць расследаванне крымінальнай справы па арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадcкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
«У межах папярэдняга расследавання з мэтай устанаўлення абставінаў фінансавання пратэстнай дзейнасці следствам ініцыявана правядзенне ператрусаў у арганізацыях, якія пазіцыянуюць сябе як праваабарончыя», — гаворыцца ў заяве.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…