Новости

У школах Гродна складаюць спісы настаўнікаў на вакцынацыю ад COVID-19. Прывіваць іх пачнуць у пачатку сакавіка

Масавую вакцынацыю ад COVID-19 усіх ахвотных у Беларусі ўлады плануюць пачаць у канцы сакавіка 2021 года, распавёў міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч ў праграме «Панарама» на «Беларусь 1». Цяпер завяршаецца вакцынацыя медыкаў, а ў пачатку сакавіка пачнуць прышчапляць настаўнікаў. У Гродне спісы ахвотных педагогаў яшчэ фармуюць.

Цяпер прышчапляюць медыкаў. «Учора паступіла чарговая партыя — 40 тысяч вакцын. У першых чыслах сакавіка мы атрымаем яшчэ 100 тысяч вакцын», — распавёў Піневіч. З пачатку сакавіка збіраюцца прышчапляць педагогаў і работнікаў гандлю. На канец сакавіка запланаваны масавы выхад вакцыны беларускай вытворчасці, тады ж пачнуць прышчапляць насельніцтва, паведаміў ён.

У Гродне на вакцынацыі педагогаў не настойваюць

У гродзенскіх школах педагогам ужо выдалі спісы на згоду або адмову ад вакцынавання. Па звестках Hrodna.life, прышчапляцца іх не абавязваюць — усё добраахвотна. Спісы далі пасля 10 студзеня, але яшчэ 8 лютага цікавіліся, ці ёсць жадаючыя, распавяла Hrodna.life крыніца ў адной з гродзенскіх школ. На адной з кафедраў гімназіі на вакцынацыю пагадзіліся адзін ці два чалавекі з 30, падзяліўся з Hrodna.life яе супрацоўнік.

«Мала хто згадзіўся з настаўнікаў», — распавялі Hrodna.life у іншай школе. Ведамасць, дзе трэба было распісацца ў згодзе на вакцынацыю або ў адмове ад яе, ляжала на вахце. Там жа можна было азнаёміцца са спісам супрацьпаказанняў. Інфармацыю аб колькасці супрацоўнікаў школы, якія кантактуюць з дзецьмі, колькасці перахварэлі, тых, хто не мае супрацьпаказанняў і хто згодны на вакцынацыю трэба было даць у паліклініку да 15 студзеня. «Калі я падпісвала паперу, што я супраць, то бачыла толькі двух жадаючых з 100 педагогаў», — распавяла крыніца.

«Нам казалі пакуль на добраахвотнай аснове, што хто хоча, той і прышчапляецца. Прымусовага парадку пакуль не было», — паведаміла выхавальніца аднаго з дзіцячых садоў Гродна.

Усе ахвотныя гродзенцы могуць запісвацца на вакцынацыю ў гарадскіх паліклініках. Папярэднія заяўкі збіраюць па тэлефоне, таксама ў некаторых паліклініках можна запоўніць заяўку на сайце ўстановы, можна запісацца, звярнуўшыся да ўрача агульнай практыкі. Час вакцынацыі паліклінікі абяцаюць узгадніць з пацыентамі.

Плазма як лекі

Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій прадставіў на выставе ў Палацы Рэспублікі нутрацягліцавы імунаглабулін анты-COVID-19 як інавацыйны лекавы сродак, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Выстава праходзіць для ўдзельнікаў Усебеларускага народнага сходу. Ужо хворых пацыентаў у клінічных умовах лечаць у тым ліку і ўвядзеннем імуннай плазмы анты-COVID-19. Яе выкарыстанне рэгламентавана загадам Міністэрства аховы здароўя.

Комплекснае лячэнне з ужываннем плазмы дала станоўчую дынаміку ў 70% пацыентаў. Цяпер на каранціне захоўвання знаходзіцца каля 700 л плазмы. У бліжэйшы час плануюць выпуск новага кампанента крыві - «Плазма імунная анты-COVID-19 з выдаленым крыяпрэцыпітатам». Гэтая распрацоўка дазволіць мінімізаваць пабочныя рэакцыі для пацыента.

На Гродзенскай абласной станцыі пералівання крыві з пачатку распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі плазму здалі больш за 500 чалавек, расказалі на «Гродна Плюс». За 2020 год нарыхтавалі звыш 1300 дозаў плазмы, у 2021 года — 494 дозы. Здаваць плазму могуць толькі тыя, у каго няма супрацьпаказанняў, ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў, з антыцеламі, не часцей за раз на 14 дзён. Перад здачай плазмы донару робяць тэст на імунаглабуліны класа «G».

Атрыманая плазма перад ужываннем яе ў якасці лячэння праходзіць шматэтапную апрацоўку, каб выключыць магчымасць наяўнасці ў ёй не выяўленых раней у донара вірусаў. Праверку на адсутнасць вірусаў у плазме праводзяць на спецыяльным абсталяванні. Захоўваюць яе пры тэмпературы ніжэй за -25 С, да трох месяцаў.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

«Мы говорим о рисках, и мы напугали население». Что стоит знать о вакцинах от COVID-19

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024