Гродзенскага музыку Ігара Банцэра пасля прымусовай экспертызы ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры псіхічнага здароўя ў Мінску (папулярная назва — «Навінкі»), перавялі ў гродзенскую турму. Увесну ў музыкі пройдзе суд. Яго абвінавачваюць у хуліганстве.
Банцэра затрымалі 20 кастрычніка: рана раніцай супрацоўнікі міліцыі забралі яго з кватэры. Да гэтага ён правёў 18 сутак у ізалятары за ўдзел у пратэстных мітынгах. У зняволенні яго трымалі ў адзіночнай камеры, а потым адправілі на прымусовую псіхіятрычную экспертызу.
У канцы студзеня блізкім музыкі стала вядома, што Ігара зноў перавялі ў гродзенскую турму. У Instagram-акаўнце free_bancer з’явіўся пост з навінамі пра музыку.
«Ён у парадку і захоўвае свой пазітыўны настрой нават ва ўмовах беларускай сістэмы пакаранняў. Ён з нецярпеннем чакае свайго дня нараджэння 24 лютага, які правядзе за кратамі», — напісана ў посце.
Сябры музыкі просяць не забываць аказваць падтрымку Банцэру і пісаць лісты. Адрас: г. Гродна, 230 023, Турма-1, вул. Кірава, 1, Банцэр Ігар Рамановіч.
Ігару Банцэру 40 гадоў. Ён — лідар гродзенскага стрыт-панк-гурта Mister X. У Гродне займаецца культурнай і грамадскай дзейнасцю. Жанаты, двое дзяцей. Вегетарыянец, не ўжывае алкаголь, прытрымліваецца антыфашысцкіх і антырасісцка поглядаў.
У 6 раніцы 20 кастрычніка дадому да Банцэра прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Казалі, што ён хаваўся, і хацелі даставіць яго да следчага. Жонка Ігара Анжаліка распавядала, што ён заўсёды без праблем хадзіў па вуліцы і ні ад каго не ўцякаў. Пазней у кватэру Банцэра прыйшлі з ператрусам.
Пасля выбараў музыка тройчы адбываў адміністрацыйны арышт за ўдзел у мітынгах. Агулам у зняволенні ён правёў 18 сутак.
Чытайце таксама: «Хацеў паказаць, што гэта — фарс». Гродзенскі музыка Ігар Банцар прыйшоў у суд у ружовым, яго забраў АМАП
Родныя і сябры музыканта лічаць, што падставай для новага затрымання мог паслужыць адзін з яго вулічных перформансаў. Паводле версіі міліцыі 5 верасня каля трох гадзін ночы Ігар Банцэр знаходзіўся ў адной з забаўляльных устаноў па вуліцы Горкага. Ён выйшаў на вуліцу, убачыў міліцэйскую машыну і, нібыта, стаў дэманстраваць палавыя органы. Гэта знялі адпачывальнікі і выклалі ў Telegram. Па артыкуле 339 КК «Хуліганства» распачата крымінальная справа. Санкцыі артыкула — ад штрафу да трох гадоў пазбаўлення волі.
Пакуль Ігар знаходзіцца ў зняволенні, яго сям'і дапамагаюць сябры і калегі. У інтэрнэце сталі прадавацца майкі і кубкі з сімволікай гурта Mister X у знак салідарнасці з затрыманым лідарам калектыву. У Нямеччыне прадстаўнікі лэйбла, з якім супрацоўнічае гродзенская група, запусцілі кампанію #freebancer. Фанаты футбольнага клуба «Санкт-Паўлі» з Гамбурга на стадыёне вывешвалі банеры ў падтрымку Банцэра, а таксама рабілі графіці.
Праваабарончы цэнтра «Вясна» пакуль не прызнаў Ігара Банцэра палітычным зняволеным. Гродзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч распавёў Hrodna.life, што Банцэра няма ў спісах палітвязняў праз артыкул, які яму інкрымінуюць. Прызнаць яго палітвязнем змогуць толькі пасля суду.
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…