Міністэрства аховы здароўя Беларусі прапануе зрабіць лекі танней. Для гэтага вытворцам трэба знізіць адпускныя цэны на 2%, а памер надбавак прыйдзецца паменшыць на 2% на ўзроўні аптовага звяна і на 5−6% - на ўзроўні розніцы. Прапанову чыноўнікі зрабілі ў пачатку лютага, адразу пасля таго, як аптэчныя сеткі скончылі пераацэнку і павысілі цэны з улікам новага падатку на даданую вартасць (ПДВ) у 10%. Падатак увялі з 2021, да гэтага лекавыя сродкі і медыцынскія вырабы ім не абкладаліся. У аптэках кажуць, што многія пакупнікі спрабуюць знайсці лекі «па старых завозах», але іх ужо няма.
«Хтосьці бяжыць шукаць па горадзе старыя завозы, але цяпер ужо, вядома, не знойдзе», — прызнае супрацоўніца адной з гродзенскіх аптэк сеткі «Фармацыя». «Гэта сапраўдны стрэс, людзі бяруцца за галаву», — расказала яна пра рэакцыю гродзенцаў на новыя цэны.
Праўда, па яе словах, падаражанне адбываецца апошнія месяцы тры,
і ў асноўным закранула нават не імпартныя, а беларускія лекі. У прыклад фармацеўтка прывяла мазь ад псарыязу, «Бетасаліцылік», якой, па яе словах, часам трэба мазаць ці не ўсё цела. За апошнія месяцы мазь падаражэла з 6 да 13 рублёў, аб’ём цюбіка — 30 г.
Апошняя пераацэнка ў сувязі з павышэннем ПДВ закранула лекі і са старых паставак. Па словах фармацеўткі, цана вырасла прыблізна на 10%. «Не ведаю, ці правільна гэта, ці спрабуюць нажыцца на людзях. Удзельнічаць у гэтым у любым выпадку непрыемна», — прызнае жанчына.
Кошты на лекі турбуюць і чытачоў Hrodna.life. 28 студзеня нам скардзіліся, што анансаваны рост цэнаў у аптэках з 1 лютага наступіў раней. «Адказ прадаўца дзівіць: „Мы ж не можам у адзін дзень пераацаніць увесь тавар!“. Таму кошты вырашылі рэгуляваць па сваім меркаванні», — падзяліўся чытач. Ён даслаў фота з аптэкі па вуліцы Ажэшка, каля крамы спорттавараў. На ім бачна, як мянялася цана.
У дзяржаўнай сеткі аптэк «Фармацыя» Hrodna.life адмовілі ў якіх-небудзь афіцыйных каментарах наконт таго, што збіраюцца рабіць з рэкамендацыямі міністэрства. Любы каментар для СМІ «Фармацыя» дае толькі праз ўзгадненне з прэс-сакратаром Міністэрства аховы здароўя, расказалі там.
У пачатку студзеня 2021 года Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў тлумачыў, што стаўкі ПДВ на лекі паднялі «для іх упарадкавання ў першую чаргу з Расійскай Федэрацыяй», а «кошты ў аптэках пракантралююць адпаведныя службы — Міністэрства аховы здароўя, МАРГ».
1 лютага Міністэрства здароўя апублікавала сумесныя з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю рэкамендацыі для аптэк. Спасылаючыся на абмежаванне інфляцыі ў 5% у год, вызначанае ўказам прэзідэнта
Як раз да 1 лютага аптэчныя сеткі мусілі пералічыць адпускныя цэны на лекі і медтэхніку з улікам новага ПДВ. Да 2021 лекі і медыцынскія вырабы, у тым ліку пратэзна-артапедычныя, якія ўвозілі ў Беларусь, вызваляліся ад ПДВ. З 1 студзеня 2021 года стаўку падатку для іх зрабілі на ўзроўні 10%.
2 лютага Міністэрства аховы здароўя ўдакладніла свае прапановы:
У Міністэрстве аховы здароўя прызналі, што кошт прэпаратаў часцяком перавышае кошт у рэферэнтных краінах, у тым ліку ў Расіі. Гэта прыводзіць да шэрага імпарту лекаў з суседніх краін. Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч адзначыў, што нават з нулявой стаўкай ПДВ прэпараты ў Беларусі былі даражэй, чым у краінах, якія ўжываюць ПДВ 10% і нават 20%. Міністэрства аховы здароўя лічыць, што неабходна павышаць празрыстасць фарміравання цэнаў на лекавыя сродкі, і, магчыма, перагледзець заканадаўства.
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…