Сілавікі ў Гродне 20 кастрычніка. Фота: Алена Кавальчук
Скаргі на перавышэнні паўнамоцтваў сілавікамі падчас пратэстаў аб’ядналі і трымаюць пад кантролем пэўных груп следчых, распавёў Аляксандр Лукашэнка 29 студзеня на сустрэчы са студэнтамі БДУ. Некалькі сотняў скаргаў плануюць разгледзець да лета.
— Гэта вось спецыяльна ўкінулі іх, каб адсекчы праваахоўнікаў ад канкрэтнай працы. А ў нас жа ў 2,5 разы за год павялічылася колькасць кіберзлачынстваў. У нас крадзяжы, так ёсць і забойствы, і згвалтаванне, і іншае. Там трэба таксама гэтых падонкаў шукаць.
— Калі шчыра, я там не ведаю дэталёва гадзіны і дні, калі гэта будзе завершана. Але я думаю, што да лета мы разбярэмся з усімі гэтымі скаргамі, — сказаў Лукашэнка. — Мне здаецца, генпракурор дакладваў. Палову, па-мойму, яны ўжо разабралі.
Таксама Лукашэнка заявіў, што арганізатараў пратэстаў выявілі.
Да гэтага беларусам адмаўлялі ва ўзбуджэнні крымінальных спраў за збіццё і неправамерныя дзеянні міліцыі пасля выбараў 9 жніўня. Апавяшчэння аб адмове пачалі прыходзіць у лістападзе.
Поўнай статыстыкі па адказах ад Следчага камітэта на заявы беларусаў ва ўзбуджэнні крымінальных спраў у праваабаронцаў няма: не ўсе, хто пісаў заявы, звярталіся да іх па дапамогу. Са жніўня да лістапада 2020 года грамадская прыёмная пазбаўленага рэгістрацыі ў Беларусі праваабарончага цэнтра «Вясна» ў Мінску прыняла больш за 8000 зваротаў.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…