Скаргі на перавышэнні паўнамоцтваў сілавікамі падчас пратэстаў аб’ядналі і трымаюць пад кантролем пэўных груп следчых, распавёў Аляксандр Лукашэнка 29 студзеня на сустрэчы са студэнтамі БДУ. Некалькі сотняў скаргаў плануюць разгледзець да лета.

– Гэта вось спецыяльна ўкінулі іх, каб адсекчы праваахоўнікаў ад канкрэтнай працы. А ў нас жа ў 2,5 разы за год павялічылася колькасць кіберзлачынстваў. У нас крадзяжы, так ёсць і забойствы, і згвалтаванне, і іншае. Там трэба таксама гэтых падонкаў шукаць.

– Калі шчыра, я там не ведаю дэталёва гадзіны і дні, калі гэта будзе завершана. Але я думаю, што да лета мы разбярэмся з усімі гэтымі скаргамі, — сказаў Лукашэнка. – Мне здаецца, генпракурор дакладваў. Палову, па-мойму, яны ўжо разабралі.

Таксама Лукашэнка заявіў, што арганізатараў пратэстаў выявілі.

https://www.youtube.com/watch?v=oGOy79y10_4&feature=emb_logo

Да гэтага беларусам адмаўлялі ва ўзбуджэнні крымінальных спраў за збіццё і неправамерныя дзеянні міліцыі пасля выбараў 9 жніўня. Апавяшчэння аб адмове пачалі прыходзіць у лістападзе.

Поўнай статыстыкі па адказах ад Следчага камітэта на заявы беларусаў ва ўзбуджэнні крымінальных спраў у праваабаронцаў няма: не ўсе, хто пісаў заявы, звярталіся да іх па дапамогу. Са жніўня да лістапада 2020 года грамадская прыёмная пазбаўленага рэгістрацыі ў Беларусі праваабарончага цэнтра “Вясна” ў Мінску прыняла больш за 8000 зваротаў.

Гродненцам отказывают в возбуждении уголовных дел против силовиков. Почему все равно важно жаловаться на пытки