Снег у Гродне прыбіраюць 60 адзінак тэхнікі і 160 прыбіральшчыкаў. Вуліцы прыбіраюць машыны САХ, Зелянбуда, Водаканала і камунальных службаў. Але, кажуць камунальнікі, перамагчы наступствы сур’ёзнага снегападу хутка немагчыма.
Прыбраны снег будуць вывозіць на тры звалкі — на Таўлая, на Дзяржынскага і на КСМ, распавёў Hrodna.life майстар Гродзенскай спецаўтагаспадаркі Тадэуш Вербаль. Гэтая арганізацыя адказвае за расчыстку вуліц і выездаў з горада, дваровыя тэрыторыі - пад адказнасцю ЖКГ.
Працуюць трактары, каля 25 пескораскідвальнікаў, ноччу ў горадзе курсіруць снегапагрузчыкі, дадаў Вербаль.
«Усяго працуе 25−30 адзінак тэхнікі, плюс дапамагаюць іншыя арганізацыі - каля 15 адзінак. Дапамагаюць Зелянбуд, Водаканал, камунальныя службы. Уводзім тэхніку ў суправаджэнні ДАІ, праходзіць па пяць адзінак, расчышчаюць вуліцы, — растлумачыў ён Hrodna.life. — Нерэальна прыбраць снег на працягу дня-двух, калі ён суткамі падае».
Напярэдадні камунальнікі справаздачыліся аб барацьбе з наступствамі снегападу так: «Сумесна з ДАІ сфарміравана 7 калон аўтатрактарнай тэхнікі. Для ўборкі горада задзейнічана больш за 60 адзінак снегаўборачнай тэхнікі, таксама задзейнічана 160 прыбіральшчыкаў тэрыторыі, на дадзены момант зрасходавана каля 500 тонаў супрацьгалалёднага матэрыялу», — заявіў у эфіры «Гродна Плюс» галоўны інжынер Гродзенскай спецаўтагаспадаркі Андрэй Лісіца.
Цыклон «Ларс» прыйшоў у Беларусь 25 студзеня. У Гродна ён прынёс заторы, аварыі на дарогах і падаражанне таксі ў два разы і больш.
За мінулыя суткі энергетыкі аднавілі электразабеспячэнне ў 1800 населеных пунктах Беларусі. 27 студзеня паводле інфармацыі на 6.00 вялі работы па ліквідацыі праблем у 402 населеных пунктах. У Гродзенскай вобласці зафіксавалі 56 выпадкаў падзення дрэў, было пашкоджана 9 аўтамабіляў, піша belta.by. Супрацоўнікі МНС дапамаглі выцягнуць са снегу 35 аўто.
За апошнія суткі вышыня снегу ў горадзе павялічылася з 9 да 37 см, у Лідзе — з 7 да 21, у Шчучыне — з 5 да 20, у Навагрудку — з 7 да 20 см. У Брэсце снежнае покрыва вырасла з 13 да 21 см, у Мінску засталося на ўзроўні 14 см. 28 студзеня сіноптыкі абяцаюць Гродну дзень без ападкаў, у пятніцу — зноў завеі.
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…