Школа №19 у Ласосне
Праз умовы надвор’я раніцай 26 студзеня жыхары гродзенскага раёна Ласосна засталіся без электрычнасці. Таксама святла не аказалася ў СШ № 19, якая знаходзіцца ў Ласосне. У бацькоўскіх групах пісалі, што праз нячышчаныя дарогі дзяцей не маглі давезьці да навучальнай установы.
Дыспетчар ЖКГ Кастрычніцкага раёна ў тэлефоннай размове паведаміў, што, хутчэй за ўсё, на лініі адбылася аварыя. Праз нейкі час, каля 9.20, падача электрычнасці аднавілася.
Адна з жыхарак Ласосна Алена Маркевіч расказала Hrodna.life, што для жыхароў гэтага раёна адключэнні электрычнасці не навіна.
«Раніцай трэба везці дзіцё ў садок — няма электрычнасці. Паглядзела, у суседзей нічога не бачна — усё так замяло. У нашым раёне такое бывае часта, таму мы падрыхтаваныя. Ёсць ліхтарыкі і нават лялька дачкі з падсветкай. У кожным закутку свечы».
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…