Фото: pexels.com
У Мінску вынеслі прысуд гродзенцу, які напісаў SMS з пагрозай начальніку аддзялення цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна Яўгену Урублеўскаму. Да суда мужчына правёў у няволі тры месяцы. Ён адзначае, што агулам Урублеўскаму прыслалі блізу 1300 паведамленняў.
22 студзеня Аляксандру Сячко прысудзілі абмежаванне волі тэрмінам у тры гады ў папраўчай установе адкрытага тыпу, паведамляе «Вясна». У гэты тэрмін залічана знаходжанне Аляксандра пад вартай падчас следства з 23 кастрычніка 2020 года па 22 студзеня 2021 года.
Менавіта такое пакаранне запытвала дзяржабвінаваўца Жураўлёва. Пасля абвяшчэння прысуду Аляксандра выпусцілі з-пад варты. Прысуд вынесла суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска Лідзія Целіца.
Суд таксама абавязаў Аляксандра Сячко выплаціць Урублеўскаму кампенсацыю маральнай шкоды памерам у 1000 беларускіх рублёў. А яго мабільны тэлефон, з якога і было напісана SMS, — канфіскаваць.
Аляксандра Сячко асудзілі паводле артыкула 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Сячко прызнаў, што напісаў SMS-паведамленне камандзіру аддзялення Мінскага Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (Окестина) Яўгену Урублеўскаму са словамі: «Маліся, уб**док, ты хутка падохнеш»:
«Пасля прагляду відэа аб масавых збіваннях і ўсіх гэтых бясчынствах падчас жнівеньскіх падзей я быў абураны і шакаваны — і на эмоцыях напісаў паведамленне», — распавёў «Вясне» Аляксандр Сячко.
22 кастрычніка, як сцвярджае Аляксандр, да яго прыехалі аператыўныя супрацоўнікі з Мінска (сам ён жыве ў Гродне):
«Не прадстаўляючыся, хацелі патрапіць у кватэру. Аформілі ж маё затрыманне 23 кастрычніка — то бок пратрымалі мяне амаль суткі без рэгістрацыі і афармлення, каб адвакаты не ведалі, дзе я», — адзначыў Аляксандр.
Тры месяцы, пакуль ішло следства, Аляксандр знаходзіўся ў розных месцах: у Жодзіна, затым у Гродна, а пасля яго перавялі ў СІЗА№ 1 у Мінску. Сярод умоў утрымання Аляксандр адзначыў наяўнасць праблемы атрымаць медыцынскую дапамогу:
«Лекар абяцае: „Так-так, я прыйду“. А ў выніку чакаеш яго па тры-пяць дзён — і нічога. І толькі ўжо калі едзеш на суд, то там сяк-так з лекарам ужо можна было дамовіцца і атрымаць прэпараты».
Аляксандр Сячко адзначыў, што Урублеўскаму паступіла каля 1300 паведамленняў — рэакцыі людзей на катаванні на Акрэсціна 9−12 жніўня 2020 года.
Чытайце таксама: «Не ведаў пра такі артыкул». Гродзенца асудзілі на два гады абмежавання волі за абразу прэзідэнта
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…