Журналіста Юрыя Дзяшука адпусцілі з ізалятара пасля 72 гадзін. Ён застаецца ў статусе падазраванага па ч.2 арт. 339 КК (хуліганства, здзейсненае групай асобаў). Аб гэтым 23 студзеня паведамілі ў Facebook Рух «За Свабоду».
Журналіст быў ў ізалятары часовага ўтрымання з 20 студзеня.
20 студзеня ў Лідзе міліцыя затрымлівала многіх, хто прысутнічаў на агалошванні прысуду Ашурку. На старонцы журналісткі Вольгі Быкоўскай у Facebook размешчана відэа, дзе людзі ў залі суда абураюцца прысудам Ашурку і крычаць «Ганьба!» і «Верым! Можам! Пераможам!».
Але на відэа выразна бачна, што Юрый Дзяшук (справа ў белым шаліку) заняты выключана журналісцкай працай — ён увесь час здымае відэа на тэлефон.
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…