Новости

Больш за 1500 рублёў атрымлівае толькі 19,8% беларусаў. Які медыянны заробак быў у Гродзенскай вобласці ў 2020

Паводле звестак Белстата, рэальная зарплата ў Беларусі за студзень-лістапад 2020 г. вырасла на 8%, а рэальныя наяўныя даходы — на 4,4%. Медыя ж заробкі большасці беларусаў - ніжэй сярэдняй. Гродзенская вобласць па ім займае трэцяе месца ў рэспубліцы пасля Мінскай і Брэсцкай.

Медыянны заробак — гэта заробак чалавека, які атрымлівае сярэдні заробак у шэрагу ўсіх значэнняў паміж найбольшай і найменшай. 50% людзей атрымліваюць менш за яго, а 50% атрымліваюць больш.

Сярэдняя налічаная зарплата па дадзеных Белстата ў лістападзе 2020 г. склала 1300,5 рублёў, медыянны ж заробак нашмат ніжэйшы — 944,4 рублёў. Выходзіць, што палова беларусаў атрымлівае заробак меншы за сярэдні. На рукі ж работнікі атрымліваюць яшчэ менш: медыянны заробак паказваецца да выплаты падаходнага падатку і выплат у ФСАН. Белстат публікуе медыянныя зарплаты двойчы ў год — па выніках траўня і лістапада.

У Гродзенскай вобласці медыянны заробак склалася на ўзроўні 869,9 рублёў, піша «Эканамічная газета». Найбольшы — у самім Гродне (984,6 руб.), пасля яго — Астравецкі (930,7 руб.) і Гродзенскі (921,4 руб.) раёны. На апошнім месцы стаіць Свіслацкі раён са значэннем 704,4 руб.

Усяго ж заробак больш за 1500 рублёў атрымлівае толькі 19,8% беларусаў.

  • Менш за 600 руб. на месяц атрымліваюць 21,6% беларусаў (кожны пяты),
  • ад 600 да 1000 рублёў маюць 32,7% беларусаў,
  • ад 1000 да 1500 рублёў маюць 25,9% беларусаў,
  • ад 1500 да 2000 рублёў маюць 10,3% беларусаў,
  • ад 2000 да 3000 рублёў маюць 5,9%,
  • больш за 3000 рублёў у месяц атрымліваюць 3,6% беларусаў,
  • больш за 10 000 рублёў у месяц атрымліваюць усяго 6781 чалавек у Беларусі. 88% з іх жывуць у Мінску, вялікая частка занятая ў IT.

Хто зарабляе больш за ўсіх

Сярод медыянных заробкаў работнікаў арганізацый Беларусі па відах эканамічнай дзейнасці за лістапад 2020 года у лідарах інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання (4160,7 руб.). Пасля ідзе горназдабыўная прамысловасць (2100 руб.) і нафтаперапрацоўка (1656,2).

Самыя нізкія паказальнікі - у сельскай гаспадарцы (723,2 руб.), лёгкай прамысловасці (754,9 руб.), грамадскім харчаванні і аказанні паслуг па часовым пражыванні (674,4 руб.) і адукацыі (717,9 руб.). З траўня 2020 трохі выраслі медыяльныя зарплаты ў сферы аховы здароўя — 977,4 руб.

Чытайце таксама:

Падзяліцца
Меткі: грошы

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025