20 студзеня ў судзе Ваўкавыскага раёна пачаўся разгляд справы Георгія Дзядзюшкі, які адмовіўся збіраць подпісы за Аляксандра Лукашэнку. Яго абвінавачваюць у атрыманні хабару. 52-гадоваму мужчыну пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі, піша naviny.media.
Дзядзюшка працаваў дырэктарам камбікормавага завода ў гарадскім пасёлку Рось Ваўкавыскага раёна — філіяле агракамбіната «Скідзельскі». Стаж працы на заводзе — 16 гадоў. Двойчы абіраўся дэпутатам мясцовых саветаў. У сям'і Дзядзюшка шасцёра дзяцей, малодшаму адзін год, старэйшаму нядаўна споўнілася 18 гадоў.
Дырэктара затрымалі 24 верасня мінулага года. У гэты дзень да яго на працу прыехаў Арцём Елізаранка, заснавальнік ТАА «Збожжавыя традыцыі» з Асіповічаў, і пакінуў файл з паперамі, дзе ляжалі 3.300 рублёў. Следам за Елізаранка ўвайшлі людзі ў цывільным і затрымалі дырэктара. Елізаранка, які даваў хабар, затым напісаў яўку з павіннай. Ён выступае ў справе сведкам.
Справу разглядае суддзя Леанард Дзіўнель. Згодна з дзяржаўным абвінавачваннем, з сакавіка па верасень 2020 года Дзядзюшка атрымаў ад «Збожжавых традыцый» не менш за 20,1 тысячы рублёў. Сцвярджаецца, што штомесяц Елізаранка прыязджаў з Асіповічаў і пакідаў дырэктару камбікормавага завода ў файле паміж паперамі грошы: звычайна 4 тысячы рублёў, толькі ў першы раз — 800, а ў апошні - 3.300. Для гэтага яны сустракаліся на запраўцы або ў кабінеце Дзядзюшкі.
Паводле версіі абвінавачвання, гэта была ўзнагарода за далейшае супрацоўніцтва паміж арганізацыямі, вытворчасць і адгрузку камбікармоў «Збожжавыя традыцыі» ў патрэбны час. Да таго ж, продаж кармоў часам праходзіў нават без перадаплаты, хоць завод павінен быў працаваць па перадаплаце.
Георгій Дзядзюшка у судзе не прызнаў сябе вінаватым. Ён адмовіўся даваць паказанні першым і хацеў, каб яго дапыталі пасля допыту ўсіх удзельнікаў і азнаямлення з пісьмовымі матэрыяламі справы.
Заснавальнік «Збожжавых традыцый» Арцём Елізаранка распавёў на судзе ў якасці сведкі, што сапраўды прывозіў грошы Дзядзюшцы, бо той аднойчы намякнуў, што «трэба дзяліцца». Са слоў Елізаранкі, Дзядзюшка ніколі не называў ніякія сумы грошай, не прасіў наўпрост хабар, не адкрываў пры ім файл з паперамі і грашыма. Аднак і не вяртаў грашовыя сродкі праз час.
Жонка Георгія Дзядзюшкі Мая лічыць, што яе муж не мог браць хабары, так як ён сумленны чалавек, да таго ж, сям’я заўсёды жыла сціпла. На думку жонкі, мужа маглі арыштаваць за ягоную палітычную пазіцыю. Падчас прэзідэнцкай кампаніі ён адмовіўся прымушаць работнікаў пакідаць подпісы за Аляксандра Лукашэнку. Таксама сям’я Дзядзюшкі брала ўдзел у дазволеных мітынгах кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, у мірных акцыях салідарнасці.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…