Забудова каля Гродна. Фота: grodnonews.by
У 2020 годзе прадалі ўдвая больш зямельных участкаў пад будаўніцтва блакаваных дамоў індустрыяльным спосабам, чым у 2019-ым, распавёў grodnonews.by дырэктар Гродзенскага цэнтра нерухомасці Іван Скерсь.
Павышаным попытам карыстаецца зямля для будаўніцтва групы аднакватэрных блакіраваных жылых дамоў індустрыяльным спосабам. Самы вялікі ўчастак плошчай 13 гектараў прададзены ў мікрараёне Пагараны-Кашэўнікі. Інвестар з Мінска цяпер вядзе праектаванне будучай забудовы. Таксама ўчасткі купілі ў Паўднёвым-4, Зарыца-1, Баранавічы-6, Дзевятоўцы.
Сёлета рыхтуюцца для продажу з аўкцыёнаў зямельныя ўчасткі ў мікрараёне Баранавічы-11 — каля чатырох гектараў, па вуліцы Грандзіцкай і ў мікрараёне Забалаць, дзе сфарміраваны зямельны ўчастак плошчай 1,68 гектара, у Зарыцы-5 і Зарыцы-3. Дакументы на розных стадыях падрыхтоўкі для выстаўлення іх на гарадскіх аўкцыёнах.
У 2020 годзе правялі 26 аўкцыённых таргоў, на якія выстаўляліся зямельныя ўчасткі, аб’екты нерухомасці, маёмасць прадпрыемстваў і арганізацый, адкрытыя пляцоўкі пад гандлёвыя аб’екты, канфіскат і многае іншае. За апошнія некалькі гадоў да гарадскіх аўкцыёнах праяўляюць цікавасць не толькі гродзенцы, але і інвестары з іншых гарадоў Беларусі. У выніку за мінулы год на гарадскіх аўкцыёнах прададзены 64 зямельныя надзелы, што прынесла ў бюджэт Гродна 7 038 145 рублёў.
Рэкордам 2020 года па кошту набытага на гарадскім аўкцыёне зямельнага ўчастка ў прыватную ўласнасць стаў сфармаваны зямельны надзел у раёне вуліц Палявая-Міланегі-Нёманская. Ён сышоў з малатка за 181,6 тысячы рублёў. Участак знаходзіцца недалёка ад Каложскага парку, таму і кошт яго высокі.
Сярэдняя цана за зямельныя ўчасткі такая: у мікрараёне Паўднёвы-4 — 50−60 тысяч рублёў пры пачатковай ў 16−17 тысяч рублёў. Гэта тлумачыцца яго блізкасцю да мікрараёна Альшанка. У астатніх мікрараёнах аўкцыённы кошт вагаецца ў межах 30−40 тысяч рублёў.
Даражэй прадаюцца ўчасткі, якія фармуюцца ў цэнтральнай частцы горада ў выніку ўшчыльнення існуючай забудовы.
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…