Сяргей Рымша 21 студзеня ў судзе Ленінскага раёна. Фота: Алена Кавальчук
Сяргея Рымшу асудзілі на 3,5 гады калоніі агульнага рэжыму. Прысуд вынес суддзя Юрый Казакевіч 21 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 КК і арт. 364 КК. Сяргея заключылі пад варту ў зале суда. З яго спагналі 375 рублёў на карысць аўтагаспадаркі УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Сяргея абвінавацілі па арт. 364 КК — пагроза гвалту ў адрас супрацоўніка органаў унутраных спраў. А таксама па ч.1. арт. 342 КК — удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. На думку абвінавачання, ён кінуў тры кавалкі бетону ў мікрааўтобус з АМАПам 9 жніўня. Пацярпелымі прызнаныя шэсць супрацоўнікаў АМАП. Пацярпелыя не заявілі іскі аб матэрыяльнай або маральнай шкодзе.
Дзяржабвінаваўца Мікіта Мыслівец раней запытаў 4,5 гады пазбаўлення волі. Ён папрасіў узяць Рымшу пад варту пасля абвяшчэння прысуду ў зале суда. Адвакат настойваў, што гродзенец невінаваты.
— Высокі суд! Я да гэтага часу, як і многія прысутныя, знаходжуся ў здзіўленні, і нават трохі шакаваны тым, што я ўсё яшчэ застаюся ў ролі абвінавачанага, а не пацярпелага ў выніку фізічных дзеянняў супрацоўнікаў АМАП.
Доўга я час ваша займаць не буду. Віну катэгарычна не прызнаю. З абвінавачваннем не згодны. Ніякіх прадметаў, фрагментаў бетону я не кідаў. Пагрозы фізічнага гвалту для супрацоўнікаў не ўяўляў. Сваімі дзеяннямі не натхняў навакольных на ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
У мяне ўсё. Прашу вынесці справядлівае рашэнне, — сказаў Сяргей Рымша ў апошнім слове 21 студзеня.
Пры затрыманні 9 жніўня Сяргея збілі - разбілі нос і губу. Пасля жорсткага затрымання ён дрэнна чуе на левае вуха, абвастрылася траўма калена. Па факце збіцця Рымша звярнуўся ў Следчы камітэт. Яму 24 лістапада адмовілі ў распачынанні крымінальнай справы.
Абаронца Сяргея будзе абскарджваць рашэнне суда. Рымша будзе знаходзіцца ў СІЗА № 1 Гродна да рашэння абласнога суда.
Чытайце яшчэ:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…