Навіны

Затрыманні за адзенне працягваюцца. Гродзенку ў дэкрэце аштрафавалі за колер штаноў 2014 года

Любоў Сарлай — гродзенка, маці ў дэкрэце. У нядзелю яна выйшла прагуляцца па Гродна. Надзела цёплыя штаны з бела-чырвонымі лампасамі, узяла каву, разгаварылася па дарозе з жанчынай. Яны ўдзвюх ішлі ў бок Моладзевага цэнтра, калі ззаду падбег АМАП і папрасіў прайсці ў бус, піша «Наша Н**а».

«У пратаколе напісалі, што я ўдзельнічала ў пікеце, крычала „Жыве Беларусь“. Але міліцыянт ад рукі яшчэ складаў тлумачальную — там было пра колер штаноў, які парушае грамадскі парадак. Я здзівілася: што, такое цяпер у дакументах пішуць?» — расказвае жанчына.

Ноч яна са знаёмай правяла ў ІЧУ. Суд па скайпе адбыўся ў панядзелак.

«Суддзя цікавіўся маім адзеннем. Пытаўся, якога колеру на мне была куртка, якога колеру шарф. На штанах — гэта заводскі малюнак. Я казала: можаце ўзяць і паглядзець, што лампасы я не сама нашывала. Штаны ў мяне з 2014 года, я ў іх яшчэ цяжарная хадзіла, раней пытанняў не было. Яны якраз для халадоў».

У Любові двое малых дзяцей — 2 і 6 гадоў, таму суткі ёй даць нельга. Суддзя Руслан Гурын выпісаў штраф у 20 базавых (580 рублёў). Тое ж прысудзілі і жанчыне, якую затрымалі разам з Любоўю. Штаны не канфіскоўвалі.

Гродзенку, дарэчы, судзілі не ў першы раз. Было паседжанне пасля затрымання ў кастрычніку, а таксама па фота ў інстаграм. Але ў абодвух выпадках суд жанчыну апраўдаў.

Затрыманні за адзенне — норма?

Затрыманні за адзенне адбываліся ў Беларусі і раней пасля выбараў прэзідэнта 9 жніўня. У жніўні жыхарку Брэста затрымалі проста на працы, без тлумачэнняў прычын. На ёй была белая сукенка з чырвонай паласой.

У кастрычніку 2020 года ў Гомелі затрымалі жанчын за тое, што тыя «ўскладалі кветкі без дазволу гарвыканкама да помніка Сускевичу ў адзенні палітычнага колеру» (гэта быў помнік Ірыне Паскевіч). На фота бачна, што адна з іх апранутая ў чырвоную сукенку, на другой — чырвоны жакет.

У нядзелю, 17 студзеня, у Гродне затрымалі чатырох чалавек. Сярод іх быў Валер Загорскі, бізнесмен і мецэнат, генеральны дырэктар СТАА «Квинфуд» — буйнога вырабніка кансерваў, вядомага за мяжой. Паводле інфармацыі аднаго з замежных тэлеканалаў, мужчыну затрымалі за маску з выявай «Пагоні».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У школе Гродна папрасілі не выкарыстоўваць георгіеўскую стужку ў малюнках. Адгадайце, хто абразіўся

У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…

14 красавіка 2025

Знакаміты мастак падарыў касцёлу ў Навагрудку два вялізныя абразы

Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…

14 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродна прадаецца атмасферны дом з «тэатральным» інтэр'ерам

У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…

12 красавіка 2025

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025