Иллюстративное фото. Фото: Елена Ковальчук
У Лідскім судзе затрымана блізу двух дзясяткаў чалавек, якія прыйшлі падтрымаць лідскага электраманцёра Івана Каспяровіча, піша «Наша Н**а». Каспяровіч вёў тэлеграм-канал «Ліда — дошка ганьбы», дзе размяшчаў прыватныя дадзеныя сілавікоў.
Дакладная прычына затрыманняў пакуль невядомая.
«Так, людзі дастаўлены ў РАУС для правядзення праверкі ў рамках Адміністратыўнага кодэкса, за што канкрэтна, пакуль сказаць не магу, колькі чалавек затрымана, таксама сказаць не магу — кагосьці пасля размовы ўжо адпусцілі», — пракаментаваў «Нашай Н**е» Яўген Дудко, прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Адзін са сведкаў паспеў паведаміць, што затрыманне нібыта связанае з эмацыйнай рэакцыяй людзей на прысуд Вітольду Ашураку — у тым жа судзе 18 студзеня суддзя Максім Філатаў прысудзіў Ашураку 5 гадоў калоніі. Людзі пачалі крычаць Філатаву «Ганьба!» і падтрымліваць Ашурака.
Папярэдне — паводле гэтага факту завялі крымінальную справу, з чым і звязаныя сённяшнія затрыманні, піша канал, чый сайт прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…