Новости

Расія і Беларусь не збіраюцца байкатаваць сустрэчу Савета бяспекі ААН з выступам Ціханоўскай

Прадстаўнікі Расеі і Беларусі не будуць байкатаваць нефармальную сустрэчу Рады Бяспекі ААН з удзелам экс-кандыдаткі ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай. Пра гэта заявіў 19 студзеня першы намеснік пастаяннага прадстаўніка Расіі пры ААН Дзмітрый Палянскі, піша ТАСС.

Сустрэча адбудзецца па ініцыятыве Эстоніі, Францыі, Нарвегіі, Ірландыі, Вялікабрытаніі і ЗША і пройдзе онлайн.

Палянскі назваў сустрэчу «правакацыяй заходніх краін». «Але нам ёсць, што сказаць у адказ, — падкрэсліў ён. — Таму і Расія, і, наколькі мне вядома, сама Беларусь возьмуць удзел у сустрэчы».
«Тэма Беларусі не знаходзіцца на парадку дня работы Савета Бяспекі: гэта ўнутраная справа дадзенай краіны, якое не ўяўляе пагрозу міжнароднаму міру і бяспецы», — дадаў Дзмітрый Палянскі.

На сустрэчах у фармаце нефармальных не прымаюць рэзалюцый і іншых афіцыйных дакументаў. Члены Савета бяспекі ААН могуць адмовіцца ад удзелу ў такой сустрэчы.

Ціханоўская падыме пытанне аб скліканні фармальнага пасяджэння

Аб сустрэчы 22 студзеня паведаміў Telegram-канал Святланы Ціханоўскай. Яна плануе звярнуць увагу на справу Ігара Лосіка, які галадае больш за месяц, і затрыманых па крымінальных справах журналістаў. Таксама яна раскажа пра справу Сяргея Ціханоўскага, па якой судзяць Дзмітрыя Фурманава, Уладзіміра Кнігу, Яўгена Разнічэнка, — і іншых палітвязняў.

Святлана падыме пытанне міжнароднага расследавання злачынстваў прадстаўнікоў улады і склікання фармальнай сесіі Савета бяспекі ААН па пераадоленні крызісу ў Беларусі. Гэта будзе другое пасяджэнне Савета бяспекі ААН з удзелам Ціханоўскай.

Да гэтага яна прапанавала АБСЕ заняцца арганізацыяй дыялогу па рашэнні крызісу ў Беларусі. Пачаць з экспертнага круглага стала з удзелам ЕС, дэмакратычных сіл Беларусі, Каардынацыйнага савета і прадстаўнікоў афіцыйнай Беларусі. Таксама яна прызналася, што хацела б бяспечна вярнуцца ў Беларусь. Супраць Святланы Ціханоўскай тут узбуджана дзве крымінальныя справы, яе аб’явілі ў міжнародны вышук.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024