Аднаго з экс-кіраўнікоў Скідзельскага цукровага камбіната асудзілі на пяць гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамілі Hrodna.life у Гродзенскім раённым судзе.
Прысуд вынеслі 19 студзеня. Мужчыну прызналі вінаватым паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 430 КК — Атрыманне хабару і атрыманне хабару паўторна. Таксама экс-кіраўніку трэба будзе выплаціць штраф у 500 базавых велічынь — 14 500 рублёў. Ён на пяць гадоў пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых і арганізацыйна-распарадчых абавязкаў.
Мужчыну пакінулі пад вартай. У яго ёсць 10 дзён на абскарджанне прысуду, пакуль ён не ўступіў у законную сілу.
Справу перадалі ў суд у пачатку снежня 2020. Тады «Спутнік» пісаў, што абвінавачаны — былы намеснік гендырэктара Скідзельскага цукровага камбіната Сяргей Кулікоўскі. Яго затрымалі ў ліпені 2020. На камбінаце ён адказваў за набыццё і перапрацоўку цукровых буракоў і сырца.
Справа Кулікоўскага не звязана з гучнай «цукровай справай», якая пачалася, калі 24 студзеня ў небе над Польшчай разгарнулі самалёт «Белавія» з Мінска ў Мюнхен. Самалёт пасадзілі ў Гродне. На борце быў дырэктар Гарадзейскага цукровага камбіната Міхаіл Крыштаповіч.
Праз некалькі дзён стала вядома, што затрыманыя дырэктары ўсіх чатырох беларускіх цукровых заводаў. У Гродзенскай вобласці затрымалі генеральнага дырэктара Скідзельскага цукровага камбіната Дзмітрыя Ягорава. Былі распачатыя крымінальныя справы па факце дачы і атрымання хабараў. Справа расследаваў КДБ.
Згодна з матэрыяламі справы, з 2015-га па ліпень 2020 года хабарадавальнікі перадавалі абвінавачанаму грошы за садзейнічанне ў заключэнні выгадных дагавораў перавозак цукровых буракоў і забеспячэнне пастаяннага супрацоўніцтва з акцыянерным таварыствам.
Следчыя выявілі 16 фактаў атрымання хабараў на суму звыш 16 000 рублёў. Каля 14 000 экс-кіраўнік кампенсаваў у добраахвотным парадку ў ходзе следства, піша БЕЛТА.
Чытайце таксама:
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…