Чэмпіёнка XVIII Алімпіяды ў Токіа па спартыўнай гімнастыцы Алена Валчэцкая і галоўны трэнер Гродзенскага хакейнага клуба "Рытм" Ніна Дашко. Фота Уладзімір Шчаглоў, Белта
17 спартоўцаў і 8 трэнераў з Гродзеншчыны, якія добра выступілі на міжнароднай арэне ў 2020 годзе, 18 студзеня атрымалі ўзнагароды. На сустрэчы ў аблвыканкаме спартоўцы агучылі прапановы, а кіраўнік вобласці Уладзімір Каранік адказаў на пытанні са сферы спорту.
Адна з прапановаў, агучаных на сустрэчы, тычылася Дома афіцэраў. У ім прапанавалі стварыць Дом барацьбы. Старшыня аблвыканкама паабяцаў разглядзець гэтае пытанне.
Чытайце таксама: Дом афіцэраў у Гродне не змаглі прадаць 14 разоў: што адпужвае інвестараў?
Непакоіла спартсменаў адсутнасць месца для трэніровак у каманды па індор-хакеі, недахоп пляцовак для заняткаў хакеем на траве і тэнісам. Па-ранейшаму адкрытым застаецца пытанне з пляцоўкай для кідання молата.
Уздамалася пытанне коннага спорту. Уладзімір Каранік аднёс гэты напрамак да нерэнтабельных, пытанне аднаўлення якога не разглядаецца. Але паабяцаў азнаёміцца з прычынамі закрыцця конна-спартыўнай школы ў Гродзенскім раёне.
Чытайце таксама: Выдаткі выраслі ў некалькі разоў: як даюць сабе рады гродзенцы пасля закрыцця конна-спартыўных школ
Уладзімір Каранік пацвердзіў, што сёлета пачнецца праектаванне Цэнтра гульнявых відаў спорту. Гэты праект анансавалі ў Гродне вясной мінулага года. Зараз ужо вызначаны крыніцы фінансавання ды ідзе абмеркаванне месца будоўлі.
На сустрэчы кіраўніку вобласці ўручылі персанальную статуэтку-ўзнагароду ад гродзенскіх спартсменаў. Яе ўручыў трэнер па грэка-рымскай барацьбе Вячаслаў Максімовіч. «Вы, з’яўляючыся міністрам аховы здароўя, выйшлі ў натоўп разгневаных, неадэкватных, агрэсіўна настроеных і - смела вытрымалі такі націск», — сказаў Максімовіч.
Каранік адказаў жартам. Маўляў, ён там быў «самы вялікі і менш за ўсіх рызыкаваў».
Заслужаны майстар спорту Андрэй Барбашынскі ў сваім выступлення падзякаваў за падтрымку спорта прэзідэнту: «Нас аб’ядноўвае спорт і музыка».
Апроч тых, хто летась абараняў гонар Гродзеншчыны на спартыўных пляцоўках, падзяку атрымала адна з самых вядомых гродзенскіх ветэранаў спорту — Алена Валчэцкая, першая алімпійская чэмпіёнка з Беларусі па спартыўнай гімнастыцы.
Яна пажадала ўсім спартсменам поспехаў са словамі: «Вы робіце свой унёсак у тое, што Беларусь жыве».
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…