У новым варыянце Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях ўзмацнілі адказнасць за выкарыстанне аўтамабільнага сигналу не паводле прызначэння і за блакаванне дарог. Гудзенню на акцыі ў КаАП прысвячаюць спецыяльны пункт. Законапраект аб змене КаАП павінен уступіць у сілу з 1 сакавіка 2020 года.
У КаАП з’явіцца новы пункт 18.13.4 «Парушэнне асобай, якая кіравала ТС, правілаў карыстання гукавымі сігналамі у месцы правядзення масавага мерапрыемства», звярнуў увагу Onliner. За гэта прадугледжаны штраф да 10 базавых велічынь з пазбаўленнем правоў да 1 года або без пазбаўлення.
Лічыцца забароненым гукавы сігнал, пададзены не для прадухілення ДТЗ у населеным пункце або папярэджання аб абгоне па-за населеным пунктам (п. 172 ПДР).
У кодэксе не паказваецца, аб якіх менавіта масавых мерапрыемствах ідзе гаворка — санкцыянаваных ці не. Зыходзячы з закона РБ «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», пад гэта вызначэнне трапляюць сход, мітынг, вулічнае шэсце, дэманстрацыя, пікетаванне, спартыўна-масавае, культурна-відовішчнае, рэлігійнае мерапрыемства, што праводзяцца ў спецыяльна не прызначаных для гэтай мэты месцах пад адкрытым небам або ў памяшканні.
Таксама становіцца больш жорсткай адказнасць за наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый шляхам стварэння перашкод, устаноўкі пастоў ці іншым спосабам (арт. 18.1). Максімальны штраф па гэтым артыкуле павысілі ў пяць разоў - да 50 базавых велічынь (мінімальны — 6 базавых велічынь).
Увялі дадатковы пункт (арт. 18.1.2) — наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый асобай, якая кіравала транспартным сродкам, у месцы правядзення масавага мерапрыемства альбо якое пацягнула стварэнне аварыйнай абстаноўкі. За такое парушэнне збіраюцца штрафаваць ад 6 да 50 базавых з пазбаўленнем правоў ад 1 года да 2 гадоў або без пазбаўлення.