15 студзеня ў Гродне пачалі работы па падрыхтоўцы адкрытых коўзанак, хакейных пляцовак і лыжных трасаў. Ужо да выхадных лёд зальюць у парку Жылібера, падрыхтуюць дзве хакейныя каробкі на тэрыторыі БЛК і вуліцы Даватара.
Агулам у Гродне будзе 35 аб’ектаў для зімовага адпачынку. Коўзанкі створаць на тэрыторыі амаль усіх устаноў адукацыі, расказаў начальнік аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама Яўген Ародзь на «Гродна Плюс». Паводле яго словаў, туды ж можна будзе звяртацца па інвентар.
Лыжныя трасы абсталююць у Пышках і ў Румлёва. Іх таксама павінны падрыхтаваць да выхадных. Для катання на санках у Гродне адмыслова адвядуць горкі паблізу гімназіі 5 і 27 школы.
Чытайце таксама: Ночи кино, видеоигры и аэрохоккей. В Гродно открылся игровой клуб «Подвал 24»
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…
Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…
У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…