Выставу “Метафары літоўскага мастацтва” з фонду Саюза мастакоў прадставіла ў Гродне генеральны консул Літвы Йаланта Тубайтэ. Выстава арганізавана ў гонар святкавання 30-годдзя аднаўлення незалежнасці Літвы і ў гонар Дня абаронцаў свабоды. Прэзентацыя выставы прайшла ў будынку Генеральнага консульства Літоўскай рэспублікі ў Гродне 14 студзеня.

“Мы 30 гадоў вольныя і жывем у дэмакратыі. За гэта дзякуем і тым беларусам, якія 30 гадоў таму разам з намі адстойвалі нашу незалежнасць, дэмакратыю і свабоду слова», – сказала генеральны консул.

Экспазіцыя, прадстаўленая ў Гродне, раней у такім складзе не дэманстравалася. Яе сабралі спецыяльна для выставы. У экспазіцыі прадстаўлены 34 работы 25 лепшых жывапісцаў і графікаў Літвы другой паловы ХХ стагоддзя.

http://hi360v.com/v-tours/ltc_exh/?fbclid=IwAR3v34qCAcTkrMznXgddC7O_02jxozwjbnGzKX9P8vQqZjC9_zMu5HqPRE0

«Гэта ўнікальная выстава, – кажа дызайнерка Ірына Варкулевіч. – Тут прадстаўлены мастакі савецкага перыяду і мы бачым – яны тварылі на вышэйшым міжнародным узроўні. Тут сабраны самыя вядомыя майстры, сапраўдны залаты фонд Літвы».

“Мы 30 гадоў вольныя”. Выставу ў консульстве прымеркавалі да юбілею аднаўленне незалежнасці Літвы

«Некаторыя з гэтых работ старэйшыя за нас з вамі, але яны актуальныя і цяпер. – Я глядзела карціны і захаплялася. Мастакі ўжо тады былі ўнутрана вольныя. Яны верылі і спадзяваліся, што мы ўсе таксама будзем вольныя », – падзялілася уражаннем ад выставы Йаланта Тубайтэ.

Паводле яе слоў, планавалася, што ў будынку консульства будуць рэгулярна праводзіцца выставы, сустрэчы з творчымі людзьмі, урачыстыя прыёмы ды іншыя мерапрыемствы.

«На жаль, зараз пандэмія ставіць нас у больш жорсткія рамкі. Спадзяюся, што зможам усё рэалізаваць, калі сітуацыя палепшыцца».

Чытай больш: Калядныя конікі – таксама «Пагоня». У Гродне адкрылі навагоднюю выставу Валянціны Шоба

Вершы і выцінанкі на цэлы год. Hrodna.life прадстаўляе яшчэ адзін каляндар — 2021

«Гэта мы!» Каляндар у беларускім стылі ад Сяргея Марозава выйдзе пры падтрымцы Hrodna.life

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]