Навіны

Пракурор запатрабаваў 4,5 года турмы за кінуты ў мікрааўтобус АМАПа бетон. Пацярпелыя аб шкодзе не заявілі

Пракурор запытаў 4,5 гады пазбаўлення волі для Сяргея Рымшы, якога пачалі судзіць за ўдзел у беспарадках і пагрозу гвалту амапаўцам. Адвакат папрасіў апраўдаць гродзенца, таму што ў яго дзеяннях няма складу злачынства.

Сяргей Рымша быў на Савецкай плошчы 9 жніўня ў 23.15, калі ў таніраваны мікрааўтобус з сілавікамі паляцеў камень. Неўзабаве Сяргея затрымалі, збілі, завезлі ў Ленінскі РАУС і паведамілі, што на яго заведзеная крымінальная справа. 9 лістапада 2020 года Рымшу пачалі судзіць – яго абвінавацілі ў актыўным удзеле ў масавых беспарадках і пагрозе гвалту над супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Пацярпелыя – шэсць сілавікоў, якія знаходзіліся ў мікрааўтобусе.

Еще одного гродненца начали судить за насилие над силовиками. На скамье — шесть потерпевших, которые его избили

Пры затрыманні гродзенца збілі

Паводле версіі абвінавачвання, Сяргей, будучы п’яным, кідаў кавалкі бетону ў мікрааўтобус з АМАПам і трапіў адзін раз у дно, два разы – у левы бок. Яго хацелі затрымаць, але ён уцёк. Пазней, праязджаючы на мікрааўтобусе, адзін з супрацоўнікаў пазнаў у гродзенцы чалавека, які кідаў бетон, і яго затрымалі. Пазналі яго па майцы з чырвонай палоскай і надпісам.

Пры затрыманні Сяргея збілі – разбілі нос і губу. Пасля жорсткага затрымання ён дрэнна чуе левым вухам, абвастрылася траўма калена. Па факце збіцця Рымша звярнуўся ў Следчы камітэт. Яму 24 лістапада адмовілі ў распачынанні крымінальнай справы.

У заплечніку ў гродзенца знайшлі кавалак бетону і асабістыя рэчы. Ён не ведаў, адкуль бетон з’явіўся, і меркаваў, што яго маглі падкінуць.

Версія пракурора

Пракурор палічыў, што віна Рымшы па ч. 1 арт. 342 і арт. 364 КК даказаная ў поўным аб’ёме. Ён запытаў пакаранне ў 4,5 года паводле двух артыкулаў. Таксама Сяргей павінен выплаціць 375 рублёў УУС Гродзенскага аблвыканкама за пашкоджаны аўтамабіль.

С личными вещами в зал принесли куски бетона. Продолжают судить гродненца, которого в день выборов избивали шестеро

Пазіцыя адваката

Адвакат звярнуў увагу, што за падзеі 9 жніўня гродзенца асудзілі па арт. 23. 34 КаАП на штраф у 20 базавых велічынь (540 рублёў). Пацярпелыя не заявілі іскі аб матэрыяльнай або маральнай шкодзе. Таксама ёсць парушэнні ў следстве. Напрыклад, панятымі пры канфіскацыі рэчаў Сяргея былі двое пацярпелых. А па законе панятымі павінны быць людзі, не зацікаўленыя ў ходзе справы.

Адвакат адзначыў, што супрацоўнікі АМАП пры затрыманні ўжылі да Сяргея сілу, чым перавысілі свае паўнамоцтвы. Ніхто са сведкаў не паведаміў, што кавалак бетону кінуў менавіта Рымша, сказаў адвакат. Ён папрасіў апраўдаць Сяргея Рымшу за адсутнасцю складу злачынства.

Апошняе слова Сяргея Рымшы запланавалі на 21 студзеня, 10.30.

Падзяліцца
Меткі: законсуды

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе фестываль Gastrofest.Кава. Сэты крыху падаражэлі

З 29 студзеня па 15 лютага ў Гродне пройдзе фестываль Gastrofest.Кава. Да ўдзелу далучацца кавярні…

16 студзеня 2026

У адным з мікрараёнаў Гродна з’явяцца новыя вуліцы. Вось як іх назвалі

Гродзенскі гарадскі Савет дэпутатаў 29 снежня 2025 года прыняў рашэнне № 145 «Аб прысваенні найменняў…

16 студзеня 2026

Справу супраць гродзенскай блогеркі і бізнесвумен Казакевіч закрылі. Пра гэта яна ўпершыню распавяла сама.

Гродзенская візажыстка і блогерка Кацярына Казакевіч распавяла ў Instagram, што крымінальная справа супраць яе была…

16 студзеня 2026

Дзе акунуцца на Вадохрышча ў Гродне, прыгарадзе і вобласці?

У Гродне на Вадохрышча, 19 студзеня, палонку традыцыйна абсталююць на Юбілейным возеры. Сёлета з'явіцца і…

16 студзеня 2026

У Гродне хлопца пасадзілі ў СІЗА за ўхіленне ад войска. Адвакат дамогся яго вызвалення

Гродзенца абвінавацілі ў тым, што чатыры гады таму ён збег ад прызыву на вайсковую службу.…

16 студзеня 2026

«Ён зноў у ізаляцыі». Бацька гродзенскага журналіста Анджэя Пачобута распавёў пра яго здароўе і надзеі на вызваленне

Апошні раз бацька гродзенскага журналіста і актывіста Анджэя Пачобута атрымаў ад яго ліст у канцы…

15 студзеня 2026