Навіны

Пракурор запатрабаваў 4,5 года турмы за кінуты ў мікрааўтобус АМАПа бетон. Пацярпелыя аб шкодзе не заявілі

Пракурор запытаў 4,5 гады пазбаўлення волі для Сяргея Рымшы, якога пачалі судзіць за ўдзел у беспарадках і пагрозу гвалту амапаўцам. Адвакат папрасіў апраўдаць гродзенца, таму што ў яго дзеяннях няма складу злачынства.

Сяргей Рымша быў на Савецкай плошчы 9 жніўня ў 23.15, калі ў таніраваны мікрааўтобус з сілавікамі паляцеў камень. Неўзабаве Сяргея затрымалі, збілі, завезлі ў Ленінскі РАУС і паведамілі, што на яго заведзеная крымінальная справа. 9 лістапада 2020 года Рымшу пачалі судзіць — яго абвінавацілі ў актыўным удзеле ў масавых беспарадках і пагрозе гвалту над супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Пацярпелыя — шэсць сілавікоў, якія знаходзіліся ў мікрааўтобусе.

Еще одного гродненца начали судить за насилие над силовиками. На скамье — шесть потерпевших, которые его избили

Пры затрыманні гродзенца збілі

Паводле версіі абвінавачвання, Сяргей, будучы п’яным, кідаў кавалкі бетону ў мікрааўтобус з АМАПам і трапіў адзін раз у дно, два разы — у левы бок. Яго хацелі затрымаць, але ён уцёк. Пазней, праязджаючы на мікрааўтобусе, адзін з супрацоўнікаў пазнаў у гродзенцы чалавека, які кідаў бетон, і яго затрымалі. Пазналі яго па майцы з чырвонай палоскай і надпісам.

Пры затрыманні Сяргея збілі - разбілі нос і губу. Пасля жорсткага затрымання ён дрэнна чуе левым вухам, абвастрылася траўма калена. Па факце збіцця Рымша звярнуўся ў Следчы камітэт. Яму 24 лістапада адмовілі ў распачынанні крымінальнай справы.

У заплечніку ў гродзенца знайшлі кавалак бетону і асабістыя рэчы. Ён не ведаў, адкуль бетон з’явіўся, і меркаваў, што яго маглі падкінуць.

Версія пракурора

Пракурор палічыў, што віна Рымшы па ч. 1 арт. 342 і арт. 364 КК даказаная ў поўным аб’ёме. Ён запытаў пакаранне ў 4,5 года паводле двух артыкулаў. Таксама Сяргей павінен выплаціць 375 рублёў УУС Гродзенскага аблвыканкама за пашкоджаны аўтамабіль.

С личными вещами в зал принесли куски бетона. Продолжают судить гродненца, которого в день выборов избивали шестеро

Пазіцыя адваката

Адвакат звярнуў увагу, што за падзеі 9 жніўня гродзенца асудзілі па арт. 23. 34 КаАП на штраф у 20 базавых велічынь (540 рублёў). Пацярпелыя не заявілі іскі аб матэрыяльнай або маральнай шкодзе. Таксама ёсць парушэнні ў следстве. Напрыклад, панятымі пры канфіскацыі рэчаў Сяргея былі двое пацярпелых. А па законе панятымі павінны быць людзі, не зацікаўленыя ў ходзе справы.

Адвакат адзначыў, што супрацоўнікі АМАП пры затрыманні ўжылі да Сяргея сілу, чым перавысілі свае паўнамоцтвы. Ніхто са сведкаў не паведаміў, што кавалак бетону кінуў менавіта Рымша, сказаў адвакат. Ён папрасіў апраўдаць Сяргея Рымшу за адсутнасцю складу злачынства.

Апошняе слова Сяргея Рымшы запланавалі на 21 студзеня, 10.30.

Падзяліцца
Меткі: законсуды

Апошнія запісы

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024