Новости

Жыхары Друскінінкай просяць дапамогі праз санкцыі ЕС у дачыненні да санаторыя Belorus

У аўторак 12 студзеня работнікі закранутага санкцыямі Еўрасаюза беларускага санаторыя Belorus ў літоўскім Друскінінкаі правялі ва ўмовах пандэміі каранавіруса сімвалічную акцыю з просьбай аб дапамозе, адрасаванай цэнтральным уладам, паведамляе delfi.lt.

Яны расставілі ля агароджы санаторыя дзясяткі свечак, на агароджы вывесілі плакаты з надпісамі: «Што будзеце рабіць з 400 беспрацоўнымі?», «Чаму санкцыі прымяняюцца ў дачыненні да літоўцаў?», «Прэзідэнт, абараніце жыхароў Літвы, якія вас абралі», «Swedbank, можа ў вас занадта шмат кліентаў?».

Побач з уваходам была інсталяцыя з дзіцячымі каляскамі для інвалідаў, як сімвал дзяцей, якія лечацца ў гэтым санаторыі. На плакатах з фотаздымкамі дзяцей напісана: «Гэта нашы пацыенты. Хто ім прадаставіць дапамогу?».

«Работнікі санаторыя правялі акцыю для таго, каб абараніць нашы працоўныя месцы. Мы занепакоеныя тым, што чуем у навінах, чытаем на інфармацыйных парталах. Мы не ведаем, якім будзе наш заўтрашні дзень», — сказаў журналістам старшыня працоўнай рады санаторыя Уладзіслава Шаруцкіс, які працуе ў санаторыі выхавальнікам.

Звярнуліся да літоўскіх уладаў і Ціханоўскай

На мінулым тыдні санаторый звярнуўся да прэзідэнта, урада і Сейма з заклікам перагледзець законнасць ужытых у дачыненні да санаторыя санкцый ЕС, а таксама з патрабаваннем даць тлумачэнні адносна будучыні санаторыя. У парламенце Літвы цяпер разглядаюцца папраўкі, якія дазволілі б выплаціць спецыяльныя дапамогі работнікам, якія звальняюцца з санаторыя, аднак некаторыя работнікі санаторыя і апазіцыйныя палітыкі сумняваюцца ў эфектыўнасці такога рашэння.

Кіраўнік прафсаюзу Паўднёвай Літвы Solidarumas Арунас Лекавічус кажа, што санкцыі ЕС, праз якія цяпер пакутуюць работнікі санаторыя, неэфектыўныя. «На думку прафсаюза, гэта стрэл сабе ў нагу, таму што мы ахвяруем сваімі работнікамі (…) Вы ведаеце, якое ў Друскінінкай беспрацоўе», — сказаў Лекавічус журналістам.

Ён сказаў, што просіць дапамогі не толькі ў літоўскіх уладаў, але і ў лідара беларускай апазіцыі Святланы Ціханоўскай — каб санкцыі ЕС былі перагледжаныя. «Мы таксама хочам звярнуцца да лідара беларускай апазіцыі Ціханоўскай. У гэтым санаторыі лечацца беларускія дзеці. Бачыце, якія тут пацыенты? Будзе просьба і да яе як лідэру апазіцыі, каб звярнуцца з Еўракамісію (ЕК) па нагоды перагляду санкцый», — сказаў ён.

Правительство Литвы поможет работникам санатория «Беларусь», чьи счета заморозили из-за санкций

Што адбылося ў санаторыі?

Работнікі санаторыя маглі застацца без заробкаў, калі яго рахункі ў банку Swedbank былі замарожаныя пасля ўвядзення ЕС санкцый для дзейнага ў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення. Гэта ўпраўленне дзейнічае пры Упраўленні справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якое з’яўляецца заснавальнікам санаторыя, што дзейнічае ў Літве ў якасці грамадскай установы.

Літва ўжыла выключэнне, каб работнікам санаторыя, большасць якіх з’яўляецца грамадзянамі Літвы, былі выплачаныя заробкі. Праз санкцыі заробкаў за снежань чакала амаль 400 работнікаў санаторыя. Выпадак з санаторыем Belorus — першы ў гісторыі Літвы выпадак, калі ў дачыненні да дзейнага ў краіне прадпрыемства ўжытыя міжнародныя санкцыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025