Ілюстрацыйнае фота. Фота: belta.by
У Гродзенскай вобласці пачалі рыхтавацца да вакцынацыі, якая запланавана на сярэдзіну студзеня. У распараджэнне медыкаў паступіла расійская вакцына супраць каранавіруса «Спутнік V», паведаміла «Беларусь 4».
У Гродзенскім абласным цэнтры гігіёны, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя закупілі спецыяльнае абсталяванне, якое здольна падтрымліваць асаблівыя ўмовы для транспарціроўкі і захоўвання прэпарата.
На першым этапе ў рэгіён паступіць 9 300 доз для вакцынацыі медработнікаў - супрацоўнікаў амбулаторый, паліклінік, бальніц, лабараторый, якія праводзяць даследаванні на COVID-19. Таксама вакцына прызначана для работнікаў устаноў адукацыі: выхавальнікаў, педагогаў, настаўнікаў і супрацоўнікаў інтэрнатаў.
Міністэрствам аховы здароўя Беларусі і Міністэрствам аховы здароўя Расіі і Расійскім фондам прамых інвестыцый было абвешчана аб пачатку вакцынацыі насельніцтва Беларусі напрыканцы 2020 года. 29 снежня першая партыя вакцыны прыбыла ў Беларусь. У першую чаргу насельніцтва пачнуць прышчапляць менавіта расійскай вакцынай «Спутнік V». Вакцынацыя не адмяняе правілаў прафілактыкі COVID-19, адзначылі эпідэміёлагі.
«Мы говорим о рисках, и мы напугали население». Что стоит знать о вакцинах от COVID-19
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…