Адкрыццё МакДональдс ў Гродне. Фота: Hrodna.life
З 1 студзеня кампанія МакДональдс у Беларусі абвясціла аб замене больш за 60% усёй пластыкавай упакоўкі на папяровую і драўляную, якая вырабляецца з цалкам перапрацаванай і сертыфікаванай сыравіны без шкоды лясам.
Тым самым кампанія плануе скараціць выкарыстанне пластыка больш чым на 16 мільёнаў адзінак пластыкавай упакоўкі і прыбораў у год, што складзе скарачэнне пластыкавых адходаў больш чым на 30 тон да канца 2021 года.
— Кампанія МакДональдс у Беларусі стане адной з першых у еўрапейскім сегменце карпарацыі МакДональдс, якая настолькі маштабна аднаразова заменіць пластыкавыя пазіцыі ўпакоўкі на больш экалагічныя аналагі: драўляныя і кардонныя, — распавялі Hrodna.life ў прэс-службе.
МакДональдс — найбуйнейшая сетка грамадскага харчавання ў свеце, якая налічвае больш за 38 000 рэстаранаў у 120 краінах па ўсім свеце. Штогод МакДональдс у Беларусі абслугоўвае больш за 15 мільёнаў чалавек.
МакДональдс в Беларуси сократил использование пластиковых отходов на 3,5 тонны в 2020 году
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…