Памяшканне дзяцячага хоспіса пры храме на вуліцы Дамейка
Два прадстаўнікі дэпартаменту фінансавых расследаванняў 12 студзеня каля 11.30 прыйшлі ў памяшканне Гродзенскага дзіцячага хоспіса, расмешчанага пры праваслаўным храме на вуліцы Дамейкі. Супрацоўнікі ДФР патлумачылі, што маюць намер забраць апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх. Выняцце тэхнікі адбываецца ў межах крымінальнай справы, заведзенай на кіраўнічку дзіцячага хоспіса Вольгу Вялічку.
В отношении директора Гродненского хосписа Ольги Величко возбудили уголовное дело
У гэты час у памяшканні дзіцячага хоспіса на Дамейкі знаходзіліся трое супрацоўнікаў установы і чацвёра дзяцей, якія праходзілі абілітыцыйныя працэдуры, а таксама святар храма, айцей Іаан.
Гродненцы жаловались на действия ДФР в хосписе. Прокуратура не будет рассматривать обращения
Службовыя памяшканні, дзе, па меркаванні ДФР, захоўваецца тэхніка, зараз замкнёныя. Ключоў прадстаўнікі хоспіса не маюць. Прадстаўнікі ДФР папярэдзілі, што пры немагчымасці адчыніць дзверы ключом, будуць выклікаць МНС, каб зламаць замок.
Штатнага псіхолага дзіцячага хоспіса, Алену Шчоткіну, папярэдзілі, што выклічуць у міліцыю павесткай для дачы тлумачэнняў.
Па інфармацыі на 11.56 супрацоўнікі ДФР пакінулі памяшканне. Супрацоўнікі кажуць, што дзеці напалоханыя візітам службоўцаў.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…