Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон, які спрашчае працаўладкаванне лекараў з Беларусі, Украіны, Расіі і іншых краін, якія не ўваходзяць у Еўразвяз. Закон уступіў у сілу 30 снежня 2020 года, паведамляе Euroby.info.
Згодна з новым законам, лекар-замежнік можа працаваць у Польшчы па спецыяльнасці без настрыфікацыі дыплома (няма неабходнасці пацвярджаць дыплом лекара), не трэба праходзіць паслядыпломную стажыроўку, а таксама не патрабуецца здача экзамену LEK/LDEK. Такім чынам, дакумент уносіць змяненні ў шэраг папярэдніх заканадаўчых актаў. Удакладняецца, што гэта зроблена ў мэтах забеспячэння медыцынскіх кадраў у перыяд аб’яўленай надзвычайнай эпідэмічнай сітуацыі, або стану эпідэміі.
*Пералік канкрэтных дакументаў у апошнім пункце патрабаванняў будзе апавяшчацца дадаткова Міністрам аховы здароўя ў спецыяльным інфармацыйным бюлетэні.
Закон выклікаў абурэнне ў шэрагах польскіх медыцынскіх спецыялістаў, у прыватнасці супраць закона выступае незалежны ад дзяржавы прафсаюз лекараў (Naczelna Izba Lekarska). Пасля падпісання закона прафсаюз звярнуўся да сваіх калег з просьбай не дапусціць спрошчанага падыходу да прыёму на працу новых спецыялістаў.
5 лістапада Лукашэнка заявіў у адрас медыкаў, якія з’язджаюць на заробкі ў Польшчу: «Але трэба разумець: з’ехаў — назад не вернешся. Там будзеш працаваць і зарабляць тыя вялікія грошы, за якімі ты з’ехаў. Гэта не пагроза, гэта загад для ўрада. Таму ўсіх трэба ставіць на месца, нічога не перашкаджаючы, нікому не перашкаджаючы у выпадку, калі ён хоча вялікага рубля ці ў яго вочы пазелянелі ад валюты». Пазней ён патлумачыў, што супраць таго, каб беларусы, якія жывуць за мяжой, прыязджалі ў Беларусь па медыцынскае абслугоўванне або адукацыю.
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…