З 1 студзеня ў Беларусі павінны былі пачаць выдаваць біямэтрычныя пашпарты і ID-карткі. Аднак ужо трэці раз улады адклалі гэты працэс.
У тэставым рэжыме каля сотні пашпартоў выдалі яшчэ ў кастрычніку 2020-га, але ў пачатку 2021 году ўсё спынілася, пашпартоў і картак не выдавалі і ў МУС не маглі дакладна сказаць, калі пачнуць, піша «Радыё С**бода». Наступную магчымую дату ў эфіры СТБ агучыў намесьнік начальніка Дэпартамэнту грамадзянствае і міграцыі Павал Хрышчановіч.
Паводле яго, інфармацыю распаўсюдзяць праз СМІ, як толькі прымуць неабходны для выкарыстаньня біямэтрычных пашпартоў закон. Хрышчановіч чакае, што гэта адбудзецца ў першым паўгодзьдзі. Пры гэтым ён зьвярнуў увагу на тое, што «адначаснай замены дзейных пашпартоў ня будзе» і адразу зьвяртацца па атрыманьне новага дакумэнту ня будзе неабходнасьці.
У МУС мяркуюць, што ў 2021 годзе выдадуць да 800 тысяч ID-картак і 300 тысяч біямэтрычных пашпартоў.
Чытайце таксама: Каранавірус замінае выпуску біяметрычных пашпартоў для беларусаў. Якімі яны будуць
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…