Иллюстративное фото. Фото: belta.by
Ва Украіне з 8 да паўночы 25 студзеня будзе дзейнічаць узмоцнены рэжым каранціну. Ён прадугледжвае закрыццё ўсіх навучальных устаноў, акрамя дашкольных і спецыяльных, піша n*.by.
Забароненая праца кафэ, бараў, рэстаранаў, акрамя на вынас і дастаўку.
Забаронены прыём наведвальнікаў у гандлёва-забаўляльных цэнтрах, акрамя куплі тавараў першай неабходнасці.
Забаронены прыём наведвальнікаў ва ўстановах забаўляльнай дзейнасці.
Зачыненымі будуць установы культуры (тэатры, кінатэатры, выставы), фітнес-залы, басейны. Салоны прыгажосці могуць працаваць выключна па папярэднім запісе і без чакання наведвальнікаў унутры.
Зачыняцца ўсе ўстановы размяшчэння, акрамя гасцініц і ўстаноў рэабілітацыі.
У Кіеве таксама папярэдзілі, што працу спыняць усе навагоднія лакацыі, у тым ліку і каткі, і кірмашы.
У цэлым нехарчовыя кірмашы і рынкі будуць забароненыя па ўсёй краіне.
Грамадскі транспарт працягне працу. Будуць працаваць гасцініцы, банкі, прадуктовыя крамы, аптэкі, паштовыя аператары, ветэрынарныя лячэбніцы, зоамагазіны.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…