Новости

У Гродне выбралі лепшую дызайнерскую ёлку. Як яна выглядае?

Больш за чатыры дзясяткі ёлак ад гродзенскіх кампаній, прадпрыемстваў, устаноў адукацыі прадставілі ў парку Жылібера. Праз гэтыя працы аўтары паказалі дзейнасць свайго прадпрыемства з дапамогай падручных матэрыялаў і ўпрыгожванняў святочнай канструкцыі. У арганізацыі і падключэнні ўсёй святочнай ілюмінацыі дызайнерскай алеі дапамагло «Гарсвятло», піша grodnonews.by.

Як толькі алея ўпрыгожыла горад, стартаваў і навагодні конкурс на самую лепшую дызайнерскую ёлку. Яго вынікі падвялі, гледзячы на інтэрнэт-галасаванне, якое праходзіла на сайце газеты «Гродзенская праўда», і ацэнку членаў журы.

Пераможцаў і прызёраў конкурсу журы вызначыла, кіруючыся крытэрамі: адпаведнасць працы навагодняй тэматыцы, арыгінальнасць мастацкага дызайну і задумы елкі, наяўнасць падсвятлення і інфармацыі аб аўтарскай прыналежнасці, забеспячэнне трываласці мацавання і бяспекі ўсталяванай елкі, а таксама эстэтыка працы.

Па выніках конкурсу лепшай прызнана навагодняя ёлка СШ № 28 г. Гродна.

Навагодняя ёлка СШ № 28 г. Гродна. Фота: «Гродзенская праўда»
Навагодняя ёлка СШ № 28 г. Гродна. Фота: «Гродзенская праўда»

Не моцна адстаюць ад пераможцы і працы РУП «Гроднаэнерга» і ААТ «Белкард», якія занялі другое месца.

Навагодняя ёлка РУП «Гроднаэнерга». Фота: «Гродзенская праўда»
Навагодняя ёлка «Белкард». Фота: «Гродзенская праўда»

А вось ганаровай «бронзы» былі ўдастоены тры дызайнерскія навагоднія дрэвы: ПУ «Гроднагаз», СААТ «Дыфа» і РУП «Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры».

Навагодняя ёлка РУП ПУ «Гроднагаз». Фота: «Гродзенская праўда»
Навагодняя ёлка СААТ «Дыфа». Фота: «Гродзенская праўда»
Навагодняя ёлка РУП «Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры „фота:“ Гродзенская праўда»

Прызёрам дастануцца памятныя дыпломы. Па словах Дзяніса Чарняка, начальніка аддзела культуры Гродзенскага гарвыканкама, годных работ сёлета было сапраўды шмат, таму лепшых аказалася складана вызначыць. Каб у наступным годзе адзначыць найбольшую колькасць работ, плануецца размежаваць пераможцаў па розных напрамках дзейнасці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025