Новости

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за год скараціліся на 20%. Прычынай назвалі не пандэмію

Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2021 года, паводле папярэдніх дадзеных, склалі $ 7 468,5 млн (у эквіваленце). Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб’ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен быў скласці не менш як $ 7,3 млрд, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

За снежань золатавалютныя рэзервы выраслі на $ 92,1 млн. (на 1,2%) пасля зніжэння ў лістападзе на $ 109,2 млн. (на 1,5%).

У цэлым па выніках 2020 года міжнародныя рэзервовыя актывы скараціліся на $ 1,9 млрд. (на 20,5%).

Зніжэнне ўзроўню золатавалютных рэзерваў у 2020 годзе ў асноўным звязана з планавым пагашэннем знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $ 3, 9 млрд, у тым ліку ў снежні - $ 227 млн, удакладняе Нацбанк. Таксама падзенне тлумачаць продажам Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у мінулым годзе спрыялі паступленне ад размяшчэння Міністэрствам фінансаў на знешнім і ўнутраным рынках аблігацый у замежнай валюце, знешнія дзяржаўныя пазыкі і іншыя паступленні замежнай валюты ў бюджэт, а таксама рост кошту манетарнага золата.

У адпаведнасці з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год аб’ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 года з улікам пагашэння ўнутраных і знешніх абавязацельстваў у валюце павінен скласці не менш як $ 6,0 млрд.

Чытайце таксама: Адключэнні інтэрнэту пасля выбараў абышліся беларусам у $ 336,4 млн

Падзяліцца
Меткі: грошы

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024