Зараз праца ідзе ў трох блоках
Новую паліклініку ў гродзенскім мікрараёне Альшанка працягваюць будаваць. Яе плануюць адкрыць у 2023 годзе.
Цяпер у Альшанцы працуе толькі адна дарослая і дзве дзіцячыя амбулаторыі. У мікрараёне ўжо жыве каля 30 тысяч чалавек, а па прагнозах колькасць жыхароў за 10 гадоў вырасце ўдвая.
Будаўніцтва паліклінікі пачалі ў лютым 2020. Паводле планаў, на яго адведзена 38 месяцаў. Агульны кошт паліклінікі - 28 млн. рублёў, на падрадныя працы адводзяць 20,7 млн. На 2020 год з бюджэту вобласці выдзелена 3 млн. 188 тыс. рублёў, асвоена 5 млн. 900 тыс., распавёў намеснік галоўнага інжынера ўпраўлення капітальнага будаўніцтва горада Вячаслаў Шандроха на «Гродна Плюс».
Цяпер вядуцца ўнутраныя аддзелачныя, электрамантажныя і сантэхнічныя працы, завяршаюць скрынку будынка.
У паліклініцы будуць дзіцячае і дарослае аддзялення і жаночая кансультацыя. Спіс і колькасць спецыялістаў зацвердзяць зыходзячы з колькасці жыхароў тэрыторыі абслугоўвання на момант адкрыцця паліклінікі.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…