Новости

Чатырох гродзенцаў пачалі судзіць за гвалт над міліцыянтамі ля «Галактыкі». Іх абвінавацілі ў злачыннай змове

У судзе Ленінскага раёна Гродна 6 студзеня за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў пачалі судзіць чатырох чалавек. Гаворка ідзе пра падзеі 27 верасня 2020 года. Дзяржабвінаваўца лічыць, што абвінавачаныя дзейнічалі групай асоб па папярэдняй змове. На пасяджэнне прыйшло больш за 35 чалавек — некаторым не хапіла месца. Большасць з іх прыйшлі падтрымаць абвінавачаных.

Справу разглядае суддзя Генадзь Мазайла, дзяржабвінаваўца — Дзмітрый Грыцук.

Гродзенцаў Міхаіла Юдзіна, Міхаіла Яфімовіча, Вадзіма Хіжнякова судзяць па арт. 364 КК — Гвалт ці пагроза прымянення гвалту ў адрас супрацоўніка органаў унутраных спраў. Віну яны не прызналі.

Жыхара Мастоў Андрэя Севяртоку судзяць паводле арт. 364 КК і ч. 1 арт. 413 КК — Уцёкі з-пад варты. Ён заявіў хадайніцтва аб адмове ад абароны, суддзя ў ім адмовіў. Севяртока прызнаў віну часткова.

Міхаіл Юдзін — індывідуальны прадпрымальнік, 43 гадоў, разведзены, двое дзяцей 12 і 7 гадоў.

Міхаіл Яфімовіч — намеснік дырэктара ТАА «ЕКС Поток», 33 года, жанаты.

Вадзім Хіжнякоў — не працуе, 52 года, разведзены, няма малалетніх дзяцей. Ад дачы паказанняў адмовіўся.

Андрэй Севяртока — электрык, 49 гадоў, разведзены, раней судзімы.

Пацярпелыя — супрацоўнікі міліцыі Башко і Заяц.

Паводле дзяржабвінавачання, на прыпынку «Усход» 27 верасня Севяртока наўмысна нанёс Заяц адзін удар кулаком у галаву, адзін — нагой па правай назе. У гэты час Яфімовіч наўмысна кінуў у Заяц неўсталяваны прадмет, які трапіў у вобласць грудзі. Пасля чаго Юдзін наўмысна нанёс Башко адзін удар нагой па целу, адзін — рукой па руцэ, і два — рукой у вобласць галавы. Адначасова з гэтым Хіжнякоў наўмысна кінуў у Башко неўсталяваны прадмет, выкарыстоўваючы яго ў якасці прылады злачынства. У Башко — фізічны боль і пабоі, у Заяц — кароткачасовая страта здароўя.

Чытайце падрабязней: Газ и жесткие задержания. Акцию в Гродно разогнали через несколько минут

Севяртоку затрымалі ў той жа дзень. Увечары яго даставілі ў Гродзенскую абласную клінічную бальніцу, адкуль ён каля 23.50 пасля аказання меддапамогі збег. Таму яго таксама будуць судзіць па ч. 1 арт. 413 КК.

Пацярпелыя ў суд не прыйшлі

Ад пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі Башко і Заяц паступіла просьба прыняць меры бяспекі і разглядаць справу, не паказваючы іх. Меркаванні адвакатаў падзяліліся. Трое з чатырох палічылі, што абвінавачаныя і так азнаёміліся з іх дадзенымі, і жыццю і здароўю пацярпелых гэта не пагражае. Суддзя ўсё ж пастанавіў прымяніць меры бяспекі. На першае пасяджэнне пацярпелыя не з’явіліся.

Разгляд справы працягнецца ў панядзелак, 11 студзеня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025