Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін
У Беларускай праваслаўнай царквы ёсць свае прапановы па ўнясенні зменаў у Канстытуцыю, расказаў на ОНТ Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Паводле мітрапаліта Веніяміна (Віталя Тупекі), прапановы больш датычаць пытанняў сацыяльнай сферы.
— Гэта і замацаванне ў Канстытуцыі паняцця аб шлюбе з улікам хрысціянскай традыцыі, традыцыі беларускага народа. Гэта і замацаванне пэўных сацыяльных пытанняў, якія павінны быць пазначаныя: клопат пра пакаленне, якое падрастае,
пра людзей нямоглых, пажылых. І пытанні магчымасці выхавання маладога пакалення на традыцыях беларускага народа, патрыятычнае выхаванне. Як гэта лепш зрабіць, каб не толькі маладыя атрымлівалі выдатную адукацыю, але і разам з тым быў і духоўны складнік ў фарміраванні маладога чалавека. Пра гэта, вядома, павінна паклапаціцца і дзяржава, і мы па лініі царкоўнай прапануем, як гэта можна зрабіць.
Царква ўжо вынесла свае прапановы.
— Калі яны будуць падтрыманыя, то адпаведным пунктам [у Канстытуцыі], які будзе дазваляць і нават рэкамендаваць правядзенне курсаў, якія спрыяюць менавіта духоўнаму развіццю асобы на традыцыях беларускага народа.
Чытайце таксама:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…