Новости

У Беларусі з’явілася платная нацыянальная электронная пошта

З 3 студзеня ў Беларусі зарабіла нацыянальная паштовая электронная сістэма. З яе дапамогай можна перасылаць заказныя і простыя лісты ў электроннай форме, інфармуе прэс-служба Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Адпраўляць і атрымліваць лісты можна кругласуткава з мабільнага тэлефона ці кампутара. Дастаўка простага электроннага ліста каштуе 42 капейкі, заказнога — 1,5 рублі.

Для адпраўлення ліста праз сайт «Белпошты» спатрэбіцца электронны подпіс (SIMiD, USB-носьбіт AvPass або ID-карта). Пасля аўтэнтыфікацыі ствараецца электронная паштовая скрыня.

У лісце могуць быць дакументы, фатаграфіі, малюнкі, рахункі, паведамленні, даведкі, выпіскі і падобнае. Тэкст не павінен перавышаць 30 старонак. Можна дадаваць файлы фарматаў doc, docx, xls, xlsx, pdf. Пры гэтым далучыць можна не больш за тры файлы памерам да 10 МБ.

На сайце Мінсувязі размясцілі відэа з інструкцыяй выкарыстання новага віду паведамленняў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025