Генпракуратура прапануе канкрэтызаваць пэўныя дзеянні і іх кваліфікацыю ў якасці экстрэмізму. Таксама плануюць прапановы па ўзмацненні адказнасці за «праявы экстрэмізму».
«Узмацніць адказнасць, у тым ліку крымінальную, за праявы экстрэмізму і здзяйсненне злачынстваў, звязаных з экстрэмізмам,
і канкрэтызаваць у заканадаўстве крытэрыі, паводле якіх тыя ці іншыя дзеянні асоб будуць мець прыкметы экстрэмізму», — удакладніў генеральны пракурор Андрэй Швед наконт запланаваных прапаноў па зменах у заканадаўства.
Прапановы падрыхтаваныя Генпракуратурай зыходзячы з даручэнняў Аляксандра Лукашэнкі ў верасні 2020 года, піша БелТА. «Гаворка ішла аб пашырэнні паўнамоцтваў пракурораў. У першую чаргу ў працэсуальным аспекце, у тым ліку ў сувязі з падтрыманнем дзяржабвінавачання, — распавёў Швед. Паводле яго слоў, папярэдне прапановы Генпракуратуры ўжо перададзеныя Лукашэнку.
Папраўкі, па словах генпракурора, будуць тычыцца не толькі ўзмацнення адказнасці за экстрэмізм, а наогул «усяго блока заканадаўства, які тым ці іншым чынам будзе забяспечваць стабільнасць і грамадскую бяспеку ў нашай краіне».
І Лукашэнка, і Швед уваходзяць у санкцыйных спіс Еўрасаюза як датычныя да фальсіфікацыі вынікаў выбараў у Беларусі і адказныя за гвалт супраць мірных дэманстрантаў.
Чытайце таксама:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…