Генпракуратура прапануе канкрэтызаваць пэўныя дзеянні і іх кваліфікацыю ў якасці экстрэмізму. Таксама плануюць прапановы па ўзмацненні адказнасці за “праявы экстрэмізму”.
“Узмацніць адказнасць, у тым ліку крымінальную, за праявы экстрэмізму і здзяйсненне злачынстваў, звязаных з экстрэмізмам,
і канкрэтызаваць у заканадаўстве крытэрыі, паводле якіх тыя ці іншыя дзеянні асоб будуць мець прыкметы экстрэмізму”, – удакладніў генеральны пракурор Андрэй Швед наконт запланаваных прапаноў па зменах у заканадаўства.
Прапановы падрыхтаваныя Генпракуратурай зыходзячы з даручэнняў Аляксандра Лукашэнкі ў верасні 2020 года, піша БелТА. “Гаворка ішла аб пашырэнні паўнамоцтваў пракурораў. У першую чаргу ў працэсуальным аспекце, у тым ліку ў сувязі з падтрыманнем дзяржабвінавачання, – распавёў Швед. Паводле яго слоў, папярэдне прапановы Генпракуратуры ўжо перададзеныя Лукашэнку.
Папраўкі, па словах генпракурора, будуць тычыцца не толькі ўзмацнення адказнасці за экстрэмізм, а наогул “усяго блока заканадаўства, які тым ці іншым чынам будзе забяспечваць стабільнасць і грамадскую бяспеку ў нашай краіне”.
І Лукашэнка, і Швед уваходзяць у санкцыйных спіс Еўрасаюза як датычныя да фальсіфікацыі вынікаў выбараў у Беларусі і адказныя за гвалт супраць мірных дэманстрантаў.
Чытайце таксама:


