Фота ілюстрацыйнае / mlyn.by
На перагоне чыгункі невядомы нацягнуў паміж рэйкамі металічны дрот. Гэта прывяло да замыкання рэйкавага ланцуга, з-за чаго аўтаматыка сігналізуе аб тым, што пуць заняты, хоць на самай справе складу там няма. Блакаванне выявілі, распавёў «Перспектыве» старшы інспектар па рабоце аддзелу аховы правапарадку і прафілактыкі Гродзенскага РАУС Кірыл Ячынскі.
Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 ст. 309 КК Рэспублікі Беларусь (Наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў зносін). Абвінавачанаму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
На тэрыторыі Гродзенскай вобласці зарэгістравана 8 падобных фактаў.
— Бяскрыўдныя на першы погляд спробы заблакаваць чыгуначныя шляхі могуць не толькі сарваць графік руху цягнікоў, але і выклікаць экстранае тармажэнне складу і траўміраванне пасажыраў, — падкрэсліў Кірыл Ячынскі.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…