Рамуальд Улан. Фота: harodniaspring.org
Смаргонскага актывіста Рамуальда Улана 28 і 29 снежня пачалі судзіць у Смаргонскім раённым судзе за паклёп — арт. 188 КК. Аб гэтым актывіст паведаміў у Facebook, піша harodniaspring.org. Яму пагражае да трох гадоў абмежавання волі.
Рамуальда абвінавацілі ў распаўсюдзе сведама ілжывых звестак, якія ганьбяць іншую асобу (паклёп). Па горадзе ў верасні расклеілі ўлёткі з асабістымі звесткамі супрацоўнікаў міліцыі, якія на думку смаргонскіх жыхароў ілжэсведчылі ў судах супраць удзельнікаў мірных акцый. Рамуальд Улан заявіў, што ніякага дачынення да гэтых улётак не мае, а проста сфатаграфаваў іх і размясціў фота ў гарадскім пабліку ВКонтакте.
Рамуальд Улан — былы ўладаннік «Новой газеты Сморгони», зараз — індывідуальны прадпрымальнік, што робіць друкаваныя паслугі. 26 верасня яго затрымалі, у офісе і дома правялі вобшук. У час вобшукаў забралі 13 пазіцый аргтэхнікі. Гэтая тэхніка была патрэбная для працы, фактычна, бізнэс прадпрымальніка ўлады заблакавалі. Забралі нават кнопкавы тэлефон, які Улан купіў для свайго цесця.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…