У нядзелю 27 снежня ў гродзенскім мікрараёне Баранавічы дзеці і дарослыя сабраліся на навагодні ранішнік. Свята арганізавала мясцовая царкоўная парафія. У разгар ранішніка прыехала некалькі машын міліцыі, аднаго з удзельнікаў паспрабавалі затрымаць, дзеці перапалохаліся. На наступны дзень мужчыну ўсё ж затрымалі.
Ранішнік арганізаваў мясцовы прыход храма ў гонар Аўгустоўскай іконы Божай Маці. «Гэта быў парафіяльны свята для дзяцей — каб яны не сядзелі за кампутарамі, каб і да іх прыйшло свята Новага года», — распавёў Hrodna.life настаяцель храма Цімафей Ноздрын.
Пра мерапрыемства святар казаў на службах. Многія парафіяне адгукнуліся і дапамаглі з арганізацыяй. Замест ёлкі ўпрыгожылі сасну ля храма.
Пераважна на свяце сабраліся жыхары Баранавіч, прыехалі і іх сябры, сваякі. Агулам было некалькі дзясяткаў чалавек.
Забавы з дзецьмі пачаліся, а 15 гадзіне, а каля 17 гадзіны, калі дзеці чыталі вершы і вадзілі карагод, прыехала міліцыя. «Нас абкружылі са ўсіх бакоў. Царква знаходзіцца ў скверы, вакол сквера — дарога. І з кожнага боку стаяла машына. Я бачыў тры „ўазікі“, і былі яшчэ ў штацкім на сваіх аўтамабілях», — расказаў настаяцель. Усяго прыехала шэсць машын.
«Я стаяў на ганку храма. Бачу: прыехаў патрульны аўтамабіль міліцыі. Падумаў, што шмат людзей назбіралася, і гэта прыцягнула іх увагу». Настаяцель пабачыў, што людзі пачалі разыходзіцца ў розныя бакі: нехта ў царкву, нехта ў будынак нядзельнай школы. Калі айцец Цімафей падышоў, высветлілася, што міліцыя хацела забраць з сабой мужчыну, які быў з дзіцём і з сабакам, вадзіў карагод са ўсімі.
Міліцыянты сказалі святару, нібы недзе непадалёку праходзіў незаконны мітынг, і людзі прыбеглі з таго мітынгу сюды. «Я патлумачыў, што не бачыў нікога са сцягамі, у нас ніхто лозунгаў не крычаў, а праходзіць свята для дзяцей. Яны не хацелі яго [мужчыну] адпускаць, але агульнымі сіламі - пераважна былі жанчыны з дзецьмі - мы яго „адбілі“». У панядзелак стала вядома, што мужчыну ўсё ж затрымалі - забралі з працы. Таксама адзін з парафіян расказаў айцу Цімафею, што чалавека, на якога зарэгістраваны ягоны аўтамабіль, выклікалі ў РАУС тлумачыць, што аўто рабіла каля царквы ў час свята.
Ранішнік перапыніўся, усе раз’ехаліся. «Безумоўна, свята не было скончана, не ўсім раздалі падарункі, не ўсе дзеці паспелі расказаць свае вершы».
«Прыйшлі з дзеткамі, дзіця вершык расказвала Дзеду Марозу, у вачах радасць. і тут я бачу — праехаў уазік, ну праехаў ды і праехаў. А праз хвіліну ляціць прама па полі да елкі нашай, выходзяць, я так сабе падумала: які зараз закон, якія праваахоўнікі… трэба уцякаць, бо, чула, у Менску таксама прыйшлі пад елку, з дзецьмі забіралі. Дзіця, не раз бачыўшы, што робяць супрацоўнікі міліцыі, вельмі напалохалася», — расказала Hrodna.life адна з удзельніц свята.
У гродзенскай міліцыі факт затрымання мужчыны пасля свята пацвердзілі журналістам.
З 17.08 па 17.15 на вуліцы Казаноўскага [на тым самым месцы каля царквы] каля 10 чалавек сфатаграфаваліся з незарэгістраванай сімволікай, а потым селі ў машыны і паехалі. Фатаграфія з’явілася ў некаторых гродзенскіх Telegram-каналах. Гэты мужчына быў затрыманы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і змешчаны ў ІЧУ да суда. Таксама ідзе праца па высвятленні асобаў і іншых удзельнікаў несанкцыянаванага мерапрыемства, — распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко.
«Маё дзіця вельмі спалохаўся няпрошаным гасцям, кажа: „А мы нешта дрэннае зрабілі? Нас будуць біць? Я баюся…“ Капрызіў і ледзь заснуў. Дзякуй, „бравым“ хлопцам. Спіце цяпер спакойна, абаранілі ад тэрарыстаў…», — падзялілася ўражаннямі адна з удзельніц мерапрыемства ў раённым чаце.
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч 21 дзень быў у ШІЗА - ён непакоіцца пра сваё здароўе. Гродзенца…
Наталля, кандытарка з Гродна, натхнілася трэндам на антыстрэс-цацкі ў выглядзе лапак катоў і зрабіла аналагічны…
Заснавальніца брэнду адзення Krikate Кацярына Карлацяну распавяла, што на пачатку снежня ў Гродне адкрыецца прастора…
Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук з Гродна 25 лістапада выдаліў свой акаўнт у Instagram.…
Нацягнуты паміж дрэвамі дрот, які знайшлі ў Пышках гродзенскія матацыклісты, апынуўся не адзінай небяспечнай пасткай…
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…