Масква і Мінск узгаднілі ўмовы пастаўкі нафты ў 2021 годзе, піша «Наша Н**а» са спасылкай на Reuters.
Крыніцы агенцтва паведамілі, што формула разліку цаны на сыравіну і аб’ём паставак застануцца ранейшымі.
— Расійскія пастаўшчыкі дамовіліся з «Белнафтахімам». Умовы застануцца ранейшыя, — распавяла крыніца.
Сярод нявырашаных да канца пытанняў — кампенсацыя Беларусі за атрыманую раней «брудную» нафту, а таксама за падатковы манеўр.
Пра тое што цяперашнія ўмовы паставак нафты ў Беларусь хутчэй за ўсё будуць захаваныя і ў наступным годзе заявіў у пятніцу і расійскі пасол Дзмітрый Мезенцаў.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…