Стваральніцу «Прэс-клуба» Юлію Слуцкую абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры, супрацоўнікаў арганізацыі - у саўдзеле, піша «Радыё С**бода».
Дзеянні Юліі Слуцкай кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу, паведаміў адвакат Антон Гашынскі БелаПАН.
Астатнія — падазраваныя па ч.6 арт. 16 (Саўдзел у злачынстве) і ч.2 арт. 243. Гэта праграмны дырэктар Ала Шарко, фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі, кіраўнік «Акадэміі Прэс-клуба» Сяргей Якупаў, аператар Пётр Слуцкі, сябра Каардынацыйнай рады Ксенія Луцкіна.
22 снежня ў офісе і кватэрах супрацоўнікаў «Прэс-клуба», а таксама Ксеніі Луцкінай прайшлі ператрусы ці агляды. Пасля гэтага іх узялі пад варту. Вядома, што Алу Шарко 25 снежня перавялі ў СІЗА № 1 на вул. Валадарскага ў Менску.
«Прэс-клуб Беларусь» — частка міжнароднай сеткі прэс-клубаў, якія прадастаўляюць пляцоўку для прафесійнага росту медыйнай супольнасці. «Прэс-клуб Беларусь» арганізуе адукацыйныя лекцыі і семінары для журналістаў, а таксама праводзіць даследаванні.
Прадстаўнікоў Прэс-клуба затрымалі на 72 гадзіны. Допыты па крымінальнай справе вядзе ДФР
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…