newsler.ru
Лукашэнка паабяцаў галоўным прынцыпам вакцынацыі ад каранавіруса ў Беларусі зрабіць добраахвотнасць, піша БелТА. Таксама ён растлумачыў, што ў краіне плануецца выкарыстоўваць для вакцынацыі некалькі прэпаратаў розных вытворцаў - «у залежнасці ад таго, як дамовімся».
«Мы плануем (прышчапіць — заўв. БелТА) 1,2 млн. А колькі будзе, залежыць ад вас. Можа, і два мільёны. Залежыць ад таго, як людзі пойдуць на гэта. Хочуць вакцынавацца — калі ласка, мы дамо магчымасць. Прытым плануем выбар вакцын», — растлумачыў Лукашэнка.
Раней за ўсё пачнуць прышчапляць расійскай вакцынай, якую Беларусь плануе закупіць, а таксама вырабляць на мясцовых прадпрыемствах. «Каб не было крытыкі з вашага боку, — заўважыў Лукашэнка. — І ніхто ж не ведае, якая лепш на сёння вакцына. Мы плануем 5−6 вакцын. У залежнасці ад таго, як дамовімся. Зараз гэта вялікі дэфіцыт».
Чытайце таксама: «Мы говорим о рисках, и мы напугали население». Что стоит знать о вакцинах от COVID-19
Вакцынацыя беларусаў ад каранавіруса з дапамогай расійскай вакцыны «Спутник V» пачнецца ў студзені, калі паступіць першая партыя вакцыны, распавёў 21 снежня міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Піневіч.
На першым этапе вакцынаваць будуць медыцынскіх работнікаў, настаўнікаў, работнікаў гандлю і іншых сфер, вымушаных у сілу прафесіі кантактаваць з вялікай колькасцю людзей. Вакцыну яны атрымаюць бясплатна.
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…