За бойку з суседам-міліцыянтаў у жніўні Алегу Фаміну ў Ваўкавыску прысудзілі два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму, ягонай жонцы Анастасіі - паўтара года абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы і 2000 рублёў кампенсацыі, паведаміў Hrodna.life інфармаваная крыніца.
Падзеі, якія разглядалі ў судзе, адбыліся ўвечары 15 жніўня ў прыватным сектары Ваўкавыска. Удзельнікамі канфлікту сталі дзве сям'і суседзяў, што жывуць праз дарогу. Муж і жонка Алег і Анастасія Фаміны вярнуліся тады дадому з дазволенай пратэстнай акцыі. Праз дарогу суседзі Івановы сабраліся вялікай кампаніяй на юбілей бацькі. Алег Фамін з акна ўбачыў міліцыянта Вячаслава Іванова, які гасцяваў у бацькоў. Фамін выйшаў з хаты, падышоў да суседзяў і сказаў штоcьці пра фашызм. Пасля гэтага паміж двума мужчынамі завязалася бойка. На шум прыбеглі сваякі з абодвух бакоў і іншыя суседзі.
У рэшце рэшт пацярпелым апынуўся міліцыянт Вячаслаў Іваноў. Абвінавачаныя — муж і жонка Алег і Анастасія Фаміны. Згодна з артыкулам 364 Крымінальнага кодэкса ім пагражала да 6 гадоў пазбаўлення волі.
Пацярпеламу Вячаславу Іванову 33 гады. Працуе ў Ваўкавыскім РАУС старшым інспектарам прафілактыкі. Мае юрыдычную адукацыю. Жанаты, ёсць сын.
Абвінавачанаму Алегу Фаміну 46 гадоў, ён трэнер па футболе, прадпрымальнік. 37-гадовая Анастасія Фаміна — ветэрынар паводле адукацыі, працавала мікрабіёлагам на буйным прадпрыемстве, нядаўна занялася стрыжкамі для сабак. У сям'і расце 10-гадовая дачка.
В Волковыске начали судить супругов, которые будто бы избили милиционера-соседа
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…