МакДональдс у Гродне. Фота: Hrodna.life
У 2020 годзе МакДональдс у Беларусі запусціў шэраг змяненняў, якія дазволяць мінімізаваць уплыў на навакольнае асяроддзе. З запускам «МакФлуры Орео» змянілі ўпакоўку «МакФлуры», адмовіўшыся ад выкарыстання пластыкавай накрыўкі. Гэта дазволіла скараціць колькасць адходаў у выглядзе пластыкавай накрыўкі амаль на дзве з паловай тоны пластыка. Спажыванне яшчэ тоны пластыка скарацілі дзякуючы замене поліэтыленавай упакоўкі для цацак новых калекцый «Хэпі-Міл» на папяровую.
З дваццатых дзён снежня кампанія пачала тэставаць ініцыятыву, якая дазваляе наведвальнікам у зале сталічнага рэстарана МакДональдс на вул. Прытыцкага, 28 адмовіцца ад выкарыстання пластыкавай трубачкі да халоднага напою. У выпадку неабходнасці трубачку дадуць па просьбе наведвальніка. Трубачкі па змаўчанні выдаюць на МакДрайв, дастаўцы, да напояў для маленькіх дзяцей у «Хэпі-Міл» і ў замовах навынас.
У пілотным рэстаране наведвальнікі былі гатовыя адмовіцца ад трубачкі для паляпшэння экалогіі. Адмова ад пластыкавых трубачак толькі ў апошнюю дэкаду снежня і толькі ў адным рэстаране сеткі дазволіць МакДональдс скараціць выкарыстанне пластыка на 50 кілаграмаў да канца года. Са студзеня ў рэстаранах гасцям прапануюць папяровыя трубачкі, якія разам з заменай большай часткі пластыкавай упакоўкі на папяровыя або драўляныя аналагі дазволяць скараціць выкарыстанне пластыка ў рэстаранах больш чым на палову ад агульнай колькасці ўсёй упакоўкі.
У рамках напрамку стратэгіі «Упакоўка і перапрацоўка» уся ўпакоўка, якая выкарыстоўваецца для прадуктаў ва ўсіх рэстаранах па ўсім свеце, да 2025 года будзе вырабляцца з аднаўляльных, перапрацаваных і сертыфікаваных матэрыялаў. На канец 2020 года карпарацыя МакДональдс ужо прайшла 60% шляху ў гэтым кірунку.
МакДональдс у Беларусі 100% папяровай і кардоннай упакоўкі вырабляе з перапрацаванай і сертыфікаванай сыравіны без шкоды лясам. Пастаўшчыкі рыбы і морапрадуктаў выкарыстоўваюць метады рыбалоўства па стандартах MSC. Кава ў МакДональдс вырашчана з клопатам аб навакольным асяроддзі і пра людзей, якія працуюць на вытворчасці. Гэта пацвярджаюць міжнародныя сертыфікаты UTZ і Rain Forest Alliance, а таксама многія карпаратыўныя аўдыты, якія праходзіць кожны пастаўшчык, ухвалены карпарацыяй МакДональдс.
МакДональдс — найбуйнейшая сетка грамадскага харчавання ў свеце, якая налічвае больш за 38 000 рэстаранаў у 120 краінах па ўсім свеце.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…