Памесце Дзеда Мароза ў Гродне. Фота: grodnonews.by
Упершыню ў Гродне ў Цэнтры рамёстваў «Наследие» адкрылася рэзідэнцыя навагодняга чараўніка. Там размясцілі навагоднія дэкарацыі, стылізаваныя пад казачную лясную зону, а гасцей чакае забаўляльная праграма з гульнямі і танцамі, тэатралізаванае шоу казачных герояў, тэатр-батлейка і многае іншае, піша grodnonews.by.
Кожны дзень з 10.00 да 19.00 наведвальнікаў будуць сустракаць Зімачка-зіма — памочніца Дзеда Мароза. Працаваць маёнтак Дзеда Мароза будзе да 13 студзеня наступнага года.
У рамках навагодняй праграмы правядуць квэст-гульню: прыйдзецца працаваць па станцыях, адгадваць і вырашаць рэбусы. Яшчэ адзін сюрпрыз — навагодняя пошта. Прама з маёнтка можна адправіць ліст галоўнаму чараўніку краіны ў Белавежскую пушчу. Адказ ад яго адпраўніку забяспечаны.
Яшчэ ёсць магчымасць пазнаёміцца з працай майстэрняў Цэнтра рамёстваў, наведаць майстар-класы. На адным з іх, напрыклад, можна зрабіць сваімі рукамі сувеніры.
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…